Культура99

Місія хобітаў

Павал Абрамовіч параўноўвае словы Дарэнкі з цытатай з «Шалома» Клінава.

Расійскі тэлевядучы Сяргей Дарэнка даў інтэрв’ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь» (эфір ад 26.11.2011), у часе якога назваў беларусаў хобітамі, а Беларусь — глухім кутком Еўропы. Многія нашы грамадзяне вельмі пакрыўдзіліся на тыя параўнанні, а дарэмна.

Прачытаўшы на сайтах «Хартыі-97» і «Нашай Нівы» гнеўныя каментары да словаў Дарэнкі, я пераканаўся, як мала ведаюць беларусы літаратуру сваю і замежную, як кепска яны разумеюць моц і прыгажосць, выразнасць і наканаванасць вобразнасці.

Насамрэч, яскравую паралель між хобітамі і беларусамі ўпершыню правёў наш суайчыннік — пісьменнік Артур Клінаў. У кнізе «Шалом» (2010), якую я лічу адным з найвыдатнейшых беларускіх раманаў, аўтар піша пра свайго галоўнага героя так:

«Ён жа прадстаўляў маленькую, забытую Богам краіну, што прытулілася дзесьці пад плотам Еўропы. Усім, хто знаходзіўся з гэтага боку плоту, яна ўяўлялася нейкім страшным Мордарам з казак Толкіна, дзе ўладу захапілі оркі, якія здзекаваліся з бедных хобітаў ды ўсяляк уціскалі іх грамадзянскія правы.

Каб дапамагчы няшчасным хобітам, іх час ад часу запрашалі ў Еўропу на які-небудзь семінар — растлумачыць, як перамагчы оркаў на выбарах і ператварыць Мордар у дэмакратыю хобітаў, альбо на літаратурны фестываль — паслухаць, як гучыць іх дзіўная архаічная мова, альбо, як цяпер, — на скульптурны пленэр, каб пераканацца, што яны ўвогуле яшчэ існуюць і нават здольныя вырабляць творы мастацтва.

Што праўда, многія хобіты, не чакаючы нейкага адмысловага запрашэння, самі рознымі шляхамі прабіраліся цераз шчыліны плоту й распаўзаліся па ўсёй неабсяжнай матухне-Еўропе, ствараючы маленькія, у прынцыпе бясшкодныя й нікому не заўважныя калоніі ў Берліне, Брусэлі, Амстэрдаме, Варшаве».

Як бачна, параўнанне Дарэнкі — не арыгінальнае. Акром таго, у Клінава яно па-мастацку разгорнутае, трапнае і больш крыўднае, бо ў непрыглядным свеце паказвае нашыя стасункі з Еўропай. Чаму ж Клінаву не высоўваюць аніякіх абвінавачанняў, прыкладам, за зняважлівы вобраз «нікому не заўважнай калоніі [беларусаў] у Берліне»? Бо не чыталі кнігу? Бо не Клінаў, а Дарэнка выступаў па тэлевізіі? Бо сваім тое казаць можна?

Але пакінем у баку інтэрпрэтацыю Клінава і возьмем арыгінал — трылогію «Уладар кольцаў» (1954–1955) Джона Роналда Руэла Толкіна, якую ў Беларусі памылкова пераклалі як «Уладар пярсцёнкаў» (насамрэч магічныя кольцы ў гэтай кнізе Толкіна не маюць упрыгожанняў у выглядзе каштоўных камянёў ці мінералаў, таму гэта менавіта кольцы, а не пярсцёнкі, але нашыя перакладчыкі пагналіся за прыгожым беларускім словам-«аналагам»).

Калі хто дачытаў кнігу да канца, то мог пераканацца: няма больш важкай «нацыі» ў тым казачным свеце, чым хобіты, насельнікі Шыру.
(У іх выглядзе Толкін увасобіў «старых добрых» ангельцаў — цікава, ці пакрыўдзіліся яны на оксфардскага прафесара?) Менавіта маленькім і палахлівым хобітам у змрочны час, калі эльфы моўчкі сыходзілі назаўжды, быццам «блакітныя каскі» з Югаславіі, а людзі да смерці змагаліся між сабою на верасовых палях і ў пакоях каралеўскіх палацаў, было наканавана ўступіць у адкрытае супрацьстаянне са Злом. Дарэчы, цэнтральны персанаж кнігі — уладар аднаго з магічных кольцаў, пачварная істота Горлум — да моманту свайго пераўвасаблення ў вернага служку чорнага Мордара быў хобітам. І не было для яго большай радасці і іншага сэнсу жыцця, чым смажаныя грыбы з бульбай, рыбалка і свая хата з круглымі дзвярыма, прыгожа пафарбаванымі ў зялёны колер. І вось калі ўсе хобіты па-ранейшаму цяжка працавалі, жлукцілі піва і гадавалі дзяцей, нічога іншага сабе не жадаючы і не звяртаючы ўвагі на тое, што робіцца за межамі іх роднага Шыру, знайшліся сярод іх тыя, хто ўзяў на сябе адказнасць, хто смела рушыў у эпіцэнтр Зла, каб назаўсёды пазбавіць свет ад галоўнага магічнага кальца — увасаблення нічым не абмежаванай пякуча-злоснай Улады.

Ці не гэтак сёння ўладкаваны наш беларускі свет? Ці не тое ж, што хобіт Фрода Бэгінс з таварышамі, паспрабавалі зрабіць у снежні 2010-га Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч з паплечнікамі, пакуль іншыя сядзелі па хатах і слухаць нічога не хацелі пра «апошнюю дыктатуру», якая ўжо моцна грукалася ў іх акуратныя дзверы, прыгожа пафарбаваныя ў зялёны колер?

Таму не трэба крыўдзіцца, калі нас параўноўваюць з насельнікамі Шыру. У беларусаў з хобітамі аднолькава цяжкая, але слаўная місія — зруйнаваць Мордар. Цынік Дарэнка проста не захацеў «раскруціць» паралель да канца, бо не верыць у хобітаў і беларусаў, не верыць мудрым кніжным гісторыям, якія аднойчы ўвасабляюцца ў рэчаіснасці, каб потым ізноў павяртацца ў кнігі.

* * *

Блог Паўла Абрамовіча — paval-abramovi4.livejournal.com.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць