Свет

Літоўскі банк Snoras расплаціцца з укладчыкамі цягам пяці гадоў

Банк Snoras, нацыяналізаваны ўрадам Літвы ў лістападзе, будзе выплачваць застрахаваныя ўклады насельніцтву і арганізацыям 5 гадоў. Аб гэтым заявіла міністр фінансаў краіны Інгрыд Шыманіце.

Паводле яе словаў, Фонд страхавання ўкладаў для выплаты кампенсацый атрымае ўрадавы крэдыт на 3,3 млрд літаў. Гэта істотна больш, чым планавалася раней.

Агульны аб’ём кампенсацый павінен скласці каля 4,1 млрд літаў. 1,7 млрд мае сам фонд. Урад разлічваў пазычыць арганізацыі 2,4 млрд, аднак перагледзела гэтую суму ў бок павелічэння: кіраўніцтва краіны не хоча спяшацца з продажам папер, якія знаходзяцца на балансе фонду, каб пазбегнуць страт.

Канкрэтная ўапатрабаванасць сродкаў будзе залежаць ад таго, наколькі хутка людзі будуць вяртаць укладзеныя ў банк сродкі. Каб пазбегнуць ажыятажу, тэрмін выдачы кампенсацый зрабілі максімальна доўгім.

Snoras быў нацыяналізаваны 16 лістапада. Улады западозрылі акцыянераў — расійскага прадпрымальніка Уладзіміра Антонава і літоўца Раймондаса Баранаўскаса — у незаконным вывадзе сродкаў. Уласнікі на той момант знаходзіліся за мяжой. Пазней стала вядома, што Антонаў і Баранаўскас здалі пашпарты уладам Лондана і не збіраюцца з’язджаць з Англіі. Банкіраў затрымалі 25 лістапада, але затым выпусцілі пад заклад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных24

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных24

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць