Усяго патроху2929

Паўночная Карэя вачыма відавочцы — камуніста Сяргея Вазняка

Сяргей Вазняк пабываў у КНДР і зарабіў значак з выявай Кім Ір Сэна.

Паўночная Карэя застаецца самай ізаляванай краінай свету, турысты туды амаль не ездзяць, а калі і прыязджаюць, то да іх у аэрапорце прыстаўляюць гіда. Ён сочыць, каб турысты бачылі толькі тое, што ўваходзіць у абавязковую праграму. Аднак бываюць выпадкі, калі замежнікі здолелі акунуцца ў сапраўдную атмасферу КНДР. Намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» і галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк правёў месяц у «краіне Кімаў».

«Я трапіў у Паўночную Карэю ў канцы ліпеня 1994 года — тады якраз пачалася трохгадовая жалоба па Кім Ір Сэну. — расказвае Сяргей Вазняк. — Мы былі ў мясцовым піянерлагеры «Сандаван», нешта накшталт савецкага «Артэка» — вельмі прыстойны лагер. Я бачыў, як на цэнтральнай плошчы Пхеньяна, дзе стаіць гіганцкі, проста гіганцкі помнік Кім Ір Сэну. Дзясяткі тысяч людзей галасілі ля яго. Я бачыў, як дзеці з нашага лагера а другой гадзіне ночы неслі кветкі за пяць кіламетраў да іншага помніка. Гэта быў сапраўдны культ асобы, у яго завершанай стадыі.

«НН»: Ці людзі насамрэч настолькі любяць кіраўніцтва краіны, як гэта пішуць мясцовыя СМІ?

СВ: Кім Ір Сэну ўдалося стварыць сапраўдную камуністычную манархію, якая трымаецца ўжо 70 гадоў. Людзі жывуць без усялякай інфармацыі пра знешні свет. У каго была такая раскоша, як тэлевізар, маглі глядзець толькі адзін канал — які распачынаў трансляцыю з «Песні пра Вялікага Палкаводца Таварыша Кім Ір Сэна» і сканчаў «Песняй пра Вялікага Палкаводца Таварыша Кім Чэн Іра». І гэта бачаць тыя, у каго ёсць тэлевізар, — людзі вераць у тое, што жывуць у найлепшай краіне, і яны неверагодна шчаслівыя ад гэтага факту.

НН: Кажуць, вы там паспелі атрымаць медаль?

СВ: Гэта быў не медаль, а значок з партрэтам Кім Ір Сэна. Усё дарослае насельніцтва мусіць насіць такія значкі. Я захацеў сабе такі і спытаў у адказнага супрацоўніка ЦК карэйскага камсамола, які з намі быў, дзе можна купіць такі значок. На яго твары я ўбачыў сапраўдны жах, ён ледзь японскім шпіёнам мяне не палічыў — такія значкі не прадаюцца. І я, каб атрымаць значок, да адлёту разам з персаналам нашага лагера кожны дзень а пятай гадзіне раніцы ішоў вышчыпваць траву перад помнікам таварышу Кім Ір Сэну.

НН: На вашу думку, ці можа ў Карэі нешта змяніцца з прыходам да ўлады Кім Чэн Ына?

СВ: У такіх умовах нельга жыць вечна. Карэйцаў вельмі шкада — гэта добрыя, шчырыя людзі, якіх гэтая сям’я прымусіла верыць у кіраўніцтва краіны, як у Бога. Кімы замянілі сабой рэлігію. Напрыклад, я памятаю як мы сядзелі з дзяўчынай-перакладчыцай і глядзелі па тэлевізары кліп. У кліпе — хлопец і дзяўчына бягуць па беразе мора, ён даганяе яе, кветку для яе зрывае. Я папрасіў перакласці. Яна сказала, што гэта песня пра каханне — хлопец і дзяўчына кахаюць адзін аднаго, і ўдзячныя Вялікаму Кім Ір Сэну за тое, што ён стварыў для іх такое шчаслівае жыццё.

НН: То бок там цалкам заідэалагізаваная культура?

СВ: Канешне, мне карэйцы расказвалі, што ў мястэчку каля нашага лагера жыла жанчына, якая ніяк не магла нарадзіць. І вось да яе ў сям’ю прыехаў Кім Ір Сэн, паразмаўляў з ёй, з яе мужам, і ў хуткім часе ў іх нарадзілася дзіця. І карэйцы вераць у праўдзівасць гэтай гісторыі. Ці з іншай карэянкай мы адправіліся паплаваць на лодцы. І вось мы адплылі ад берага, і я папрасіў яе распавесці пра краіну, толькі людскай мовай. Кожна я яе фраза пачыналася так: «Як напісаў Вялікі Кім Ір Сэн» ці «Як сказаў любімы кіраўнік Кім Чэн Ір»…. І яна ведала, што я не шпіён, што я камуніст, але нармальнай чалавечай мовай размаўляць не магла.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў35

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў35

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць