Усяго патроху66

У Беларусі забаронена лоўля ментуза

З 25 снежня па 28 лютага ў Беларусі забаронена лоўля звычайнага ментуза, у якога ў гэты перыяд ідзе нераст.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, незаконная лоўля ментуза ў перыяд яго нерасту з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем. За яго ўчыненне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (ад 350 тыс. да 1 млн. 750 тыс. рублёў), а таксама кампенсацыя ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю ў памеры 9 базавых велічынь (315 тыс.) за кожны асобнік незаконна вылаўленага ментуза. Калі памер нанесенага ўрону дасягае 40 (1 млн. 400 тыс.) і больш базавых велічынь, настае крымінальная адказнасць.

Мінпрыроды таксама нагадвае, што працягвае дзейнічаць забарона на лоўлю рака вузкапалага, якая працягнецца па 15 ліпеня. За незаконную лоўлю рака таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. Кампенсацыя ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю пры незаконным вылаве рака вузкапалага, ажыццяўляецца ў памеры 1,5 базавай велічыні (52,5 тыс.) за адну асобіну. Як і ў папярэднім выпадку, калі сума нанесенага ўрону дасягне 40 і больш базавых велічынь, настае крымінальная адказнасць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі39

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

Ноччу па ўсёй Беларусі бачылі паўночнае ззянне ШМАТ ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі39

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць