Грамадства1313

Лукашэнка наведаў Дом міласэрнасці і абмяняўся падарункамі з мітрапалітам Філарэтам

7 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведаў сталічны Дом міласэрнасці, дзе сустрэўся з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, паводле традыцыі Лукашэнка ў свята Раства Хрыстова запаліў свечку ў праваслаўным храме.

Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы

перададзены ў дар унікальны асобнік Евагнелля. Кніга выканана ў старажытных літургічных традыцыях і прызначана для выкарыстання падчас набажэнстваў. Тэкст надрукаваны на царкоўнаславянскай мове.
Верхняя і ніжняя вокладкі ўпрыгожаны багатым акладам з чаканкі з выявамі Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Гэты падарунак прызначаны для асабістай бібліятэкі Філарэта, які збірае рэдкія і ўнікальныя кнігі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Што было падорана Лукашэнку ў адказ, не ўдакладняецца.

«Затым паміж Аляксандрам Лукашэнкам і ўладыкам Філарэтам адбылася цёплая нефармальная гутарка пра духоўнае адраджэнне грамадства, пра ўзаемадзеянне дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы, пра развіццё хрысціянскай цывілізацыі ў сучасным свеце», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка10

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць