Эканоміка11

Суд пастанавіў спагнаць з «Брэстэнерга» на карысць Альфа-банка $18,5 млн

Арбітражны суд Масквы ў аўторак задаволіў позву Альфа-банка і вырашыў спагнаць з беларускага ААТ «Брэстэнерга» $18,5 млн пазыкі па крэдытнай дамове.
Як паведамілі журналістам у судзе, у дадзеную суму ўваходзіць асноўная пазыка ў памеры $15,6 млн, $2,4 млн працэнтаў, астатняе складае няўстойка.

На паседжанні суд у сувязі з частковым пагашэннем пазыкі зменшыў суму з $21,3 млн да $18,5 млн.

Банк просіць праз суд датэрмінова вярнуць грашовыя сродкі ў сувязі з неналежным пагашэннем працэнтаў па крэдыце і выкананнем графіка па пагашэнні асноўнай пазыкі. Грашовыя сродкі былі дадзеныя на тэрмін да 20 снежня 2013.

На паседжанні адзначалася, што кампанія пратэрмінавала пагашэнне грашовых сродкаў у сувязі з сітуацыяй на валютным рынку, якая была ў рэспубліцы, а цяпер пагашае крэдыт у адпаведнасці з графікам.

Як заявіў прадстаўнік Альфа-банка, крэдыт у памеры $10,8 млн даваўся адказчыку пяццю траншамі. Улетку кампанія дапусціла пратэрміноўку па выплаце плацяжоў па крэдыце, у сувязі з чым банк спачатку накіраваў кампаніі патрабаванне аб датэрміновым пагашэнні пазыкі, а затым падаў позву ў суд.

Прадстаўнік адказчыка, у сваю чаргу, заявіў, што пратэрміноўка плацяжоў па крэдытах была выкліканая сітуацыяй у Беларусі, калі на валютнай біржы краіны немагчыма было купіць валюту. Калі сітуацыя нармалізавалася, кампанія ў верасні пачала пагашаць пазычанасць.

Банк адкрыў крэдытную лінію «Брэстэнерга» вясной 2010 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць