Грамадства2929

Ярмошына: Байкоту парламенцкіх выбараў у Беларусі не будзе

«Я абсалютна ўпэўнена, што ніякага байкоту парламенцкіх выбараў у Беларусі не будзе», — заявіла БелаПАН старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«Асновай існавання ўсіх палітычных сіл, якія ў нас называюцца апазіцыйнымі, з’яўляюцца тыя замежныя інвестыцыі, якія яны атрымліваюць па праграме развіцця дэмакратыі. Калі яны не будуць удзельнічаць у выбарах і праводзіць нейкія палітычныя акцыі, гэтыя сродкі (а гэта іх заработная плата) ім не будуць выдзяляцца.

Таму, я думаю, усе гэтыя заявы з’яўляюцца спробамі запалохаць уладу, прычым вельмі непераканаўчымі»,
— сказала яна.

Ярмошына адзначыла, што пагрозы байкоту выбараў гучаць напярэдадні кожнай выбарчай кампаніі. «Як правіла, заклікі да яго зыходзяць ад сіл, якія пазіцыянуюць сябе апазіцыйнымі. Толькі аднойчы ў 2000 годзе на парламенцкіх выбарах рэальна ажыццяўляўся байкот з боку некаторых апазіцыйных партый. За мінулыя 11 гадоў, нягледзячы на заявы, ніхто дзеянняў па байкоце не ажыццяўляў», — адзначыла яна.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што насельніцтва найперш зацікаўлена не ў палітычнай разнастайнасці, а ва ўстойлівым сацыяльна-эканамічным існаванні дзяржавы. Калі насельніцтва будзе добра жыць у гэтай дзяржаве, то яго, па сутнасці, менш за ўсё будзе хваляваць, хто знаходзіцца ва ўладзе. «Для насельніцтва Беларусі, як і жыхара любой еўрапейскай краіны, галоўным з’яўляецца ўласны дабрабыт», — лічыць Ярмошына.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць