Гэта здарыцца ўпершыню за ўсю гісторыю існавання забаўляльнага парку.
Пра дазвол насіць бароды і вусы стала вядома 23 студзеня, піша Associated Press. Новыя правілы будуць распаўсюджвацца на супрацоўнікаў «Дыснэйлэндаў» у Фларыдзе і ў Каліфорніі. Яны ўступяць у сілу з 3 лютага 2012 года.
Забарона на нашэнне барод і вусоў дзейнічала з часоў адкрыцця ў Каліфорніі самага першага «Дыснэйлэнда» у 1955 годзе. У 2000 годзе кіраўніцтва кампаніі перагледзела сваю палітыку ў дачыненні да вусоў і дазволіла супрацоўнікам адрошчваць іх, але толькі на перыяд адпачынкаў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары