Эканоміка22

Дзярждоўг Беларусі за 2011 год вырас амаль у чатыры разы

Цяпер ён складае 144 трлн рублёў.

Дзяржаўны доўг Беларусі па выніках 2011 года вырас у 3,8 разу і склаў 144,134 трлн. рублёў. Пры гэтым за снежань у параўнанні з лістападам ён узрос на 15,9%, паведаміла Міністэрства фінансаў.

Аб’ём знешняга дзярждоўгу ў рублёвым эквіваленце вырас за мінулы год у 3,85 разу, у тым ліку на 8,6% за снежань — да 111,888 трлн. рублёў на 1 студзеня 2012 года.

Аб’ём унутранага дзярждоўгу склаў 32,246 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў 3,5 разу за 2011 год, у тым ліку на 51,3% за снежань.

У структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада склаў 116,380 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў 3,8 разу за студзень-снежань, у тым ліку на 11,4% за снежань.
Доўг суб’ектаў гаспадарання, гарантаваны ўрадам, склаў 27,754 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў 3,6 разу за 2011 год, у тым ліку на 39,9% за снежань.

Доўг цэнтральнага ўрада па метадалогіі статыстыкі дзяржаўных фінансаў МВФ уключае абавязацельствы ўрада па дзяржаўных каштоўных паперах, абавязацельствы ўрада перад Нацбанкам, па знешніх пазыках міжнародных фінансавых арганізацый, урадаў замежных дзяржаў і іншых замежных крэдытораў, а таксама абавязацельствы па прад’яўленых да выканання гарантыях урада.

Як адзначаюць у Мінфіне, рост дзяржаўнага доўгу ў беларускіх рублях абумоўлены пераацэнкай знешняга дзяржаўнага доўгу ў выніку дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў маі і кастрычніку 2011 года.

Рост знешняга дзяржаўнага доўгу забяспечаны прыцягненнем нязвязаных крэдытных рэсурсаў для папаўнення золатавалютных рэзерваў. Гэта аблігацыі на міжнародным фінансавым рынку (800 млн. долараў), крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (1,24 млрд. долараў), Ашчаднага банка Расіі (1 млрд. долараў). Таксама рост доўгу абумоўлены фінансаваннем за кошт знешніх дзяржаўных пазык (Кітай, МБРР) інвестыцыйных праектаў у сферы энергетыкі, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, сацыяльнай сферы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць