Усяго патроху

Беларускія турысты паставілі антырэкорд на турэцкім кірунку

Колькасць беларускіх турыстаў, якія наведалі Турцыю са студзеня па снежань 2011 года, паменшылася на 18,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. Гэта самае адчувальнае зніжэнне патоку за апошнія пяць гадоў.

Міністэрства культуры і турызму Турцыі апублікавала папярэднюю статыстыку прыбыццяў замежных грамадзян за 2011 год. У спісе, куды ўвайшло больш за 100 краін, Беларусь займае 37-ы радок. Радком вышэй размяшчаецца былая югаслаўская рэспубліка Македонія. Грамадзяне краіны, насельніцтва якой у пяць разоў менш насельніцтва Беларусі, у 2011 годзе перасякалі турэцкую мяжу часцей: усяго з Македоніі ў Турцыю прибылі 130 648 чалавек, з Беларусі — 123 607.

За апошнія пяць гадоў часцей за ўсё беларусы бывалі ў Турцыі ў 2008 годзе, калі паток павялічыўся адразу на 43% — да 152 961 чалавека, радзей за ўсё — у 2007 годзе, калі колькасць адпачывальнікаў склала 106 578. У 2009 годзе колькасць беларусаў, якія пабылі ў Турцыі, паменшылася на 6,8% — да 142 422 чалавек, а ў 2010-м — вярнулася на дакрызісны ўзровень, прадэманстраваўшы рост 7,2%. У 2011 годзе зніжэнне беларускага ўязнога турызму ў Турцыю склала 18,9%, што стала своеасаблівым антырэкордам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць