Улада3333

Беларускія прадстаўніцтвы за мяжой адмежаваліся ад заяваў Стужынскай

Таксама яны просяць узмацніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Пасля таго, як брусэльскі «Офіс за дэмакрытычную Беларусь» выступіў за скарачэнне «чорнага спісу» чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС, цэлы шэраг беларускіх прадстаўніцтваў за мяжой паспяшаўся абмежавацца ад гэтай заявы.

«Мы рашуча адмяжоўваецца ад ініцыятывы офіса «За дэмакратычную Беларусь», які ўзначальвае Вольга Стужынская, якая дзейнічае па-за ўсялякім дыялогу з беларускай дэмакратычнай і грамадзянскай супольнасцю за мяжой. Лічым ініцыятыву па адмене візавых санкцый у дачыненні да асоб, адказных за бесперапынныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, безадказнай і амаральнай», — адзначаецца ў заяве.

Таксама ў звароце заклікаецца да пашырэння ліку неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза беларускіх чыноўнікаў

«Лічым неабходным пашырыць спіс неўяздных у Еўразвяз за кошт асоб, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага, за катаванні і здзекі з кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча, з Змітра Бандарэнкі, Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Сяргея Каваленкі, Мікалая Аўтуховіча і іншых палітвязняў», — пішуць падпісанты.

«Мы настойваем на крымінальным пераследзе высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Лукашэнкі, адказных за парушэнне Канвенцыі ААН супраць катаванняў, за знікненне лідэраў апазіцыі, грамадскіх дзеячоў, журналістаў. Патрабуем ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі».

Заяву падпісалі Грамадзянская кампанія «Free Belarus Now» (Мінск, Лондан), Фонд «Мы памятаем» (Менск, Вашынгтон), Беларускі Дом у Варшаве, Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве, Таварыства Беларускай культуры ў Літве, Беларускі Трыбунал (Нідэрланды, Гаага), Беларускі Цэнтр ва Украіне, Офіс беларускай палітычнай эміграцыі (Бельгія, Антвэрпэн), Звяз падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі (Польшча, Варшава), Каардынацыйны Цэнтр ў Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасці, Саюз «Чарнобыль-Беларусь» (Украіна, Кіеў).

Звяртае ўвагу, наколькі шмат утварылася прадстаўніцтваў беларускай апазіцыі ў розных краінах свету.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай11

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

У Іране адсвяткавалі Дзень Аль-Кудс. На людзях з'явіўся і прэзідэнт ВІДЭА

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў6

На гарадскіх вадаёмах можна сустрэць качак-бабуль. І адрозніць іх вельмі лёгка

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць