Улада2020

Статкевіч «схільны да нападаў і ўцёкаў» — відэа

Жонка палітвязня распавяла журналістам «Белсату», пра што піша ў сваіх лістах Мікола Статкевіч.

«Доўгі час, ні са Шклова, ні з Магілёва я ад яго лістоў не атрымлівала, хоць ведаю, што іх было напісана дастаткова шмат», — гаворыць Марына Адамовіч. Жонка асуджанага кандыдата на прэзідэнта атрымала два невялікія лісты, якія Мікола Статкевіч напісаў адразу па выхадзе са штрафнога ізалятару шклоўскай калоніі. «Першы ліст літаральна на паўстароначкі — Мікола спяшаўся напісаць, каб я не хвалявалася, паведаміць, што ён выйшаў з ШІЗА, што ён у камеры і што пасля паўтарамесячнага перабывання ў адзіночным зняволенні адаптуецца пакрысе да турэмных умоваў», — распавядае жонка палітвязня.

З першага ліста Марына Адамовіч даведалася, што адміністрацыя шклоўскай калоніі прызнала Міколу Статкевіча «схільным да нападу і да ўцёкаў». «Мабыць, з гэтай нагоды ў Магілёве ў яго забралі цюбік з гелем для галення. Як жартуе Мікола, мабыць, каб не напаў з металічным цюбікам на мясцовую адміністрацыю».

У другім лісце палітвязень піша пра этапаванне ў Магілёў. «Ён піша, што ўмовы ў турэмным карцэры больш жорсткія, чымся ў калоніі, на ноч там не выдавалі тую самую ватоўку, якую забавязаныя выдаваць вязням, асабліва зімовым часам, — гаворыць Марына Адамовіч. — І дастаткова радасна паведамляе, што ў яго цяпер ёсць мажлівасць гуляць цягам гадзіны ў турэмным дворыку, праўда, у суправаджэнні сабакаў. Ён жартуе: ты ж ведаеш, як я люблю сабакаў, так што ў мяне цяпер ёсць магчымасць бачыць іх кожны дзень».

«І самае істотнае, што я хацела б данесці: Мікола просіць падзякаваць людзям, якія яго падтрымліваюць, і просіць перадаць ім, што іхныя словы — у ягоным сэрцы, нават калі ён не здолеў адказаць — праз аб'ектыўныя прычыны. Вялікі дзякуй», — дадала Марына Адамовіч.

Каментары20

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць