У Гродне асудзілі міліцыянера за падбухторванне да хабару
Судом Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаны вінаватым у падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры і завалоданні маёмасцю шляхам падману былы оперупраўнаважаны аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі. Ён прыгавораны да двух гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пазбаўленнем спецыяльнага звання — старшага лейтэнанта міліцыі.
Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі, падчас
Супрацоўнікі УКДБ правялі комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні службовых асоб, якія магчыма маюць дачыненне да вырашэння супрацьпраўных пытанняў. Аднак высветлілася, што міліцыянер уводзіў у зман затрыманага з мэтай прысваення грашовых сродкаў, выяўленых у наркадылера падчас вобыску.
У лютым 2011 года следчым аддзелам упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі былі распачатыя крымінальныя справы па прыкметах злачынстваў, склад якіх прадугледжаны ч. 1 арт. 209 (махлярства), ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры) КК.
Аб перыядзе злачынных дзеянняў супрацоўніка міліцыі, датах яго затрымання і вынясення прыгавору не паведамляецца.
Каментары