Культура4949

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Сабрана ўжо каля 500 подпісаў.

Каля 500 подпісаў накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Рок-опера, згодна з афішамі, павінна дэманстравацца ў абласным Доме культуры 3 сакавіка.

«Сам аўтар лібрэта рок-оперы Цім Райс мае антыхрысціянскі погляд, ён скажае многія ключавыя моманты біблейскай гісторыі»,
 — патлумачыў БелаПАН адзін з падпісантаў звароту Ілья Сідаровіч. Так, адзначыў ён, Іуду Райс паказвае ідэйным чалавекам, які клапоціцца пра народ.

«Можна сцвярджаць, што роля вядучага персанажа ў оперы аддадзена Іудзе ў роўнай ці нават большай ступені, чым Ісусу. Аўтар оперы жудасна скажае евангельскі вобраз, ён як бы спачувае і апраўдвае Іуду. Аўтар лічыць, што Іуда быў самым глыбокадумным з апосталаў, таму трапіў у такую сітуацыю, і здрадзіў Ісусу не за 30 сярэбранікаў, а за ідэю», — адзначыў вернік.

Ён дадаў,

што аўтар оперы супрацьпастаўляе сваё бачанне Евангелля бачанню апосталаў, якія, будучы вучнямі Хрыста, напісалі гэтае Евангелле. «Атрымліваецца, што ён апосталаў абвінавачвае ў хлусні», — заўважыў Сідаровіч.

Для хрысціян, падкрэсліў ён, непрымальнае адмаўленне боскасці Ісуса Хрыста. «Калі адкрыеце магілёўскую інтэрнэт-афішу, там напісана, што ў оперы галоўнае — сутыкненне двух моцных характараў Іуды і Ісуса. Але ж сутыкнення там ніякага не было: Іуда здрадзіў Хрысту, і ўсё, а потым пайшоў і павесіўся», — гаворыць вернік.

Акрамя таго, паводле слоў Сідаровіча, непрымальна акцёра называць Ісусам Хрыстом.

«Толькі на іконах магчыма выяўляць Госпада спецыяльна падрыхтаваным да гэтага людзям. У старых фільмах, тых жа амерыканскіх, нідзе Хрыста і Божую маці не паказваюць. Калі толькі здалёк са спіны або ў нейкім ззянні. Яўнай выявы няма»,
— сцвярджае ён.

«Тое, да чаго царква і беларускія людзі ставяцца з вялікай пашанай, нам спрабуюць паднесці ў нейкім брадвейскім варыянце. Святое Евангелле апускаюць да мюзікла з прытанцоўкамі і рок-музыкай», — працытаваў Ілья Сідаровіч тэкст звароту да кіраўніка аблвыканкама.

У дакуменце адзначаецца, што «не так даўно Магілёўскі аблвыканкам па просьбе людзей ужо спыняў блюзнерства — забараніў паказ фільма «Код да Вінчы». «І цяпер магіляўчане спадзяюцца на разуменне і дапамогу ўладаў у недапушчэнні чарговага блюзнерства», — гаворыцца ў звароце.

Прыклад адмены рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка» па запатрабаванні грамадскасці ўжо меў месца ў 2009 годзе ў Пскове, дзе гэтая пастаноўка была замененая на іншую.

Цяпер збор подпісаў за адмену паказу рок-оперы працягваецца.

Каментары49

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць