Грамадства

Бабруйск. Прафсаюзны актывіст Локцеў стаў беспрацоўным

Ён перакананы, што прычына звальнення — палітычная.

Актывіста прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці з Бабруйску Канстанціна Локцева, як высьветлілася, звольнілі яшчэ 17 студзеня.

Як ён сьцьвярджае, пра звальненьне яму паведамілі толькі 10 лютага тэлефанаваньнем.

Актывіст працаваў тэхнікам у аздараўленчым лягеры «Мара», што ў Бабруйскім раёне.
Фармальная прычына звальненьня — прагул. Канстанцін Локцеў заяўляе, што ён не прагульваў і лічыць, што звольнілі яго праз грамадзкую дзейнасьць:

«Мне патэлефанавала супрацоўніца аддзелу кадраў і сказала, каб я прыйшоў, забраў працоўную кніжку і расьпісаўся ў загадзе. Сказала, што звольнілі за прагул 17 студзеня. Я зьдзіўлены, бо я працаваў і пасьля 17 студзеня. Начальства бачыла, як прыяжджаў і працаваў, у тым ліку ў выходныя дні. Я расьпісваўся ў дыспэтчара ў адмысловым журнале.

Прычына звальненьня — палітычная. Я агітаваў людзей, каб яны ўступалі ў незалежныя прафсаюзы. Быў старшынём аргкамітэту па правядзеньні ў Бабруйску „Народнага сходу“, за які адседзеў трое сутак пад арыштам».

1 лютага ў тэлефоннай гутарцы майстар кацельні паведаміў, што Локцева толькі зьбіраюцца звольніць. Прычына — прагул. Ён адмовіў, што работніка перасьледуюць за грамадзкую дзейнасьць.

Канстанцін Локцеў зьбіраецца скардзіцца ў пракуратуру й занальную інспэкцыю па працы на факт незаконнага, як ён лічыць, звальненьня.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць