Меркаванні138138

«Спадар Ваганаў, можа хопіць займацца дэмагогіяй?»

Можа хопіць у духу савецкай прапаганды заклікаць апазіцыю да «дзейнасці»?

Калумніст «Нашай Нівы» Сяргей Ваганаў кінуў камень у лідараў партапазіцыі і прафсаюзных босаў. Ягоны артыкул выклікаў жывую дыскусію на сайце. Вось што піша яму чытач Корзун.

«Спадар Ваганаў! Можа хопіць займацца балбатнёй і дэмагогіяй? Можа хопіць у духу савецкай прапаганды заклікаць апазіцыю да «дзейнасці і цяжкой працы з людзьмі»?

Вось вы самі пайдзіце да прахадной Трактарнага ці МАЗа і пачніце заклікаць да страйку ці стварэння стачкама.
Вас адразу возьмуць за ср.ку адпаведныя «органы» і гэтым усё скончыцца. І вы гэта ведаеце. Таксама як ведаеце, што
не хочуць рабочыя ўдзельнічаць у аніякіх страйках ці стачкамах, што народ у Беларусі НЕ ХОЧА, НЕ ГАТОВЫ да ўдзелу ў сапраўдных зменах сацыяльна-палітычных.
У Польшчы такія змены адбыліся не таму, што з'явіўся геніяльны электрык Валенса, а таму, што грамадства, нацыя была адпаведным чынам настроеная.
Жаданне змен у Польшчы вырасла не з нейкіх намаганняў апазіцыі, а знутры, з самой ментальнасці палякаў.
Апазіцыя ўжо только «аформіла» гэты настрой. А наша кволая апазіцыя толькі частка кволага, няшчаснага, забітага беларускага грамадства.

Прабачце, але

вашы заклікі да ўсё той жа «дзейнасці і цяжкай працы» з масамі ідуць проста таму, што Вам проста трэба штосьці пісаць, а «НН» друкаваць,
вось і пішаце гэтую балбатню і дэмагогію — «не ў стане спалучыць» і г.д. Вось вы разам з «НН» і «спалучыце», пакажыце, як гэта робіцца.
Акурат такая пазіцыя — гэта прывід журналістыкі.
Апазіцыя усё ж такі сядзіць у турмах, іх лупяць і арыштоўваюць, у той час як вы седзіце ва ўтульнай кватэры і заклікаеце да «працы з людзьмі». Пісаць дэмагагічную лухту — апошняя справа».

Каментары138

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну22

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C6

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну22

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць