Грамадства33

Беларускія праваабаронцы просяць Каваленку спыніць галадоўку

Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, такі заклік утрымліваецца ў спецыяльна прынятай заяве. Яго аўтары адзначаюць, што «з вялікай трывогай» сочаць за тым, як прынцыпова Каваленка адстойвае свае перакананні і грамадзянскую пазіцыю. Разам з тым праваабаронцы заклікаюць апазіцыянера спыніць галадоўку як мага хутчэй, бо цяперашнія ўлады не паважаюць ні яго перакананняў, ні яго жыцця. «Мы лічым Ваш пераслед выключна палітычным і заклікаем Вас зберагчы сваё здароўе для сваёй сям’і, жонкі, дзяцей, а таксама для Беларусі і яе будучыні», — сказана ў заяве, якая сёння будзе адпраўлена яму ў следчы ізалятар Віцебска.

«У выпадку, калі судовы прыгавор будзе звязаны з пазбаўленнем волі, мы будзем змагацца за Ваша вызваленне, як і за вызваленне кожнага з палітычных зняволеных. На сумленні гэтай улады ўжо не адно злачынства, але не варта такім чынам ахвяраваць сабой», — перакананы аўтары заявы.

Нагадаем, Каваленка знаходзіцца ў віцебскім СІЗА з 19 снежня 2011 года. 20 снежня ён аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго затрымання. Каваленка быў затрыманы ў межах справы на падставе артыкула 415 КК (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі), актывісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Нагодай для крымінальнага пераследу сталі чатыры парушэнні, якія Каваленка нібыта ўчыніў, адбываючы пакаранне паводле прыгавору суда Кастрычніцкага раёна Віцебска. У маі 2010 года ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня.

«Абвінавачанні ў наўмысным ухіленні ад адбывання пакарання абсурдныя, — заявіў Валянцін Стэфановіч у каментарыі БелаПАН. — Я таксама хачу нагадаць, што першапачаткова Каваленка ставілі ў віну не толькі парушэнне грамадскага парадку, але і супраціўленне міліцыі. Аднак тады была „лібералізацыя“, і Каваленку пакінулі на волі, хай і ўмоўнай. Зараз для кіраўніцтва Віцебска такі чалавек стварае шмат праблем, таму яго і спрабуюць ізаляваць».

Спыніць галадоўку Каваленку таксама заклікаў лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц заклікаў беларускія ўлады неадкладна і без усякіх умоў вызваліць Каваленку і аказаць яму ўсю неабходную медыцынскую дапамогу.

Суд над Каваленкам прызначаны на 21 лютага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць