Афіша

«Дзень радасці» — канцэрт і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў

22 лютага на «Арт-сядзібе» (Куйбышава, 22). А 18.30.

Арганізатары акцыі «Дзень радасці» вырашылі зладзіць вандроўку дзеткам з Івянецкага дому-інтэрнату ў менскі цырк. Дзеля гэтага і задуманы дабрачынны канцэрт-аўкцыён, які пройдзе ў менскай «Арт-сядзібе». Акцыю падтрымалі Паліна Рэспубліка, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты BosaeSonca і Recha.

Аспірант гістарычнага факультэта Іван Бачарэнка ўжо каля 10 гадоў займаецца дабрачыннасцю. Разам з сваімі паплечнікамі з арганізацыі «Стань бліжэй» ён ладзіць канцэрты і збірае сродкі для адпачынку дзетак з дамоў-інтэрнатаў. Нядаўна дзеткі з Асіповічаў атрымалі магчымасць наведаць дэльфінарый і цырк у Мінску. Цяпер Ігар хоча сабраць сродкі для Івянецкага дома-інтэрната, каб зладзіць вандроўку ў цырк.

«Неабходна недзе каля двух мільёнаў рублёў, каб набыць квіткі, забяспечыць праезд і харчаванне», —
кажа Ігар. Раней падобныя канцэрты ён ладзіў у сценах Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта прыблізна два разы на год. Цяпер ён вырашыў выйсьці за межы навучальнай установы і зрабіць «Дзень радасці» ў «Арт-сядзібе».

«Не ведаю, ці ўдасца сабраць сродкі выключна з канцэрта. Будзем спрабаваць прыцягваць да гэтай справы яшчэ спонсарскія арганізацыі. Але робім акцыю яшчэ і дзеля таго, каб распавесці моладзі пра тое, што існуе такая праблема: не заўжды дзеці маюць магчымасьць схадзіць у той жа цырк і мараць пра такую вандроўку», — зазначае Ігар.

Акцыю «Дзень радасці» падтрымалі Паліна Рэспубліка, Зміцер Вайцюшкевіч, гурты BosaeSonca і Recha. Весьці канцэрт будзе Валярына Кустава.
Падчас выступаў музыкаў
будзе праводзіцца аўкцыён, дзе кожны зможа набыць малюнкі дзетак з дамоў-інтэрнатаў. Пачатковы кошт малюнка — 10 000 рублёў. Усе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкага дому-інтэрнату ў сталічны цырк.

«Дзень радасці» пройдзе

22 лютага ў 18.30 у мінскай «Арт-сядзібе» (Куйбышава 22, гандлёвы дом «Гарызонт», другі паверх).
Пазнаёміцца з малюнкамі можна ўжо з 20 студзеня ў тым жа месцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць