Грамадства

Генпракуратура не каментуе пра Бакіева

У Генеральнай пракуратуры Беларусі БелаПАН не пракаментавалі інфармацыю аб звароце кіргізскіх уладаў з просьбай аб выдачы былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата. Такім чынам, афіцыйных звестак пра тое, ці існаваў запыт у беларускую Генпракуратуру і ці сапраўды на гэты раз ён тычыўся двух чалавек, няма.

Пра тое, што Кыргызстан просіць Беларусь выдаць кіргізскаму правасуддзю Бакіева і яго брата, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў у красавіку 2010 года, сказаў 25 лютага прэзідэнт гэтай краіны Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі «Рэха Масквы». «Мы просім выдаць не толькі былога прэзідэнта, там ёсць яшчэ страшны чалавек — брат прэзідэнта, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым была дадзена каманда страляць толькі ў галаву і ў грудзі», — сказаў Атамбаеў.

У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот. Падчас штурму будынка ўрада ў Бішкеку і беспарадкаў, што мелі месца потым, у горадзе загінулі прыкладна 90 чалавек і 1,5 тысячы атрымалі раненні. На той час прэзідэнт Бакіеў, яго брат Жаныш (Джаныбек), які ўзначальваў Службу дзяржаховы краіны, старэйшы сын Марат уцяклі з краіны. На радзіме яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўленыя ў міжнародны вышук.

У Беларусь Бакіеў прыбыў 19 красавіка 2010 года па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі.

У маі кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову.

8 лютага 2012 года ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што Бакіеў яшчэ ў жніўні 2010 года атрымаў беларускі пашпарт і купіў дом у Мінску. Раней паведамлялася, што ён жыве ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бярэзінскім запаведніку. У МУС Беларусі інфармацыю аб атрыманні Бакіевым беларускага грамадзянства не пацвердзілі і не абверглі. Як заявіў БелаПАН начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, звесткі аб грамадзянскай прыналежнасці чалавека з’яўляюцца звесткамі асабістага характару і не падлягаюць абвяшчэнню без яго згоды.

У інтэрв’ю «Рэха Масквы» Алмазбек Атамбаеў не стаў падрабязна каментаваць інфармацыю пра тое, што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, зазначыўшы толькі, што «гэта права прэзідэнта Беларусі, каму выдаваць пашпарт».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?19

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?19

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць