Усяго патроху77

ЕГУ пачынае прыёмную кампанію — 2012

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які сёлета святкуе свае 20-я ўгодкі, праводзіць набор студэнтаў на бакалаўрскія праграмы дзённай і завочнай формаў навучання, а таксама на магістарскія праграмы.

Для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання альбо цалкам, альбо часткова, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год.

У апошні тыдзень сакавіка — падчас вясновых школьных вакацый у Беларусі (26 сакавіка — 1 красавіка)
— ЕГУ запрашае вучняў старэйшых класаў, іх бацькоў і сяброў атрымаць падрабязную інфармацыю пра навучанне ў ЕГУ і «прымерыць» на сябе лад жыцця студэнта ЕГУ: наведаць «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ», падчас якіх абітурыенты атрымаюць магчымасць папрысутнічаць на занятках, дазнацца пра магчымасці, якія дае ўніверсітэт, паразмаўляць з кіраўніцтвам і студэнтамі ўніверсітэта, а таксама пабачыць старажытны цудоўны горад Вільню! Акрамя таго, абітурыенты атрымаюць магчымасць здаць адзін з уступных экзаменаў — эсэ альбо кампазіцыю.

***

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, які быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе і аднавіў сваю працу ў Вільні (Літва) ў 2005 г. На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі, якія атрымліваюць якасную сучасную гуманітарную адукацыю па найбольш запатрабаваных на еўрапейскім рынку працы спецыяльнасцях.

Дыплом ЕГУ — гэта дыплом еўрапейскага ўзору, які прызнаецца ва ўсіх краінах Еўрасаюза і краінах Паўночнай Амерыкі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць