Усяго патроху158158

За наведванне паліклінікі прапануюць увесці сімвалічную плату 5 тыс. рублёў

Каб зменшыць чэргі. З такой ініцыятывай выступіў віцэ-прэм'ер Тозік.

Ні для каго не сакрэт, што ў нашых паліклініках і бальніцах не хапае медыцынскага персаналу. Нядаўна на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік таксама звярнуў на гэта ўвагу, піша «Комсомольская правда в Белоруссіі».

— Вы кажаце, што трэба нешта рабіць з чэргамі ў паліклініках.

У сярэднім на аднаго жыхара ў нас выпадае больш чым 13 наведванняў паліклінік у год, а ў суседніх краінах зусім іншая статыстыка — 6 або 6,5 наведвання на аднаго жыхара…
Давайце ўвядзем плату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі. Нават калі памножыць 5 тысяч рублёў на сярэдні паказчык па колькасці наведванняў, то за год выйдзе невялікая сума. Затое кагосьці нават такая сімвалічная плата, магчыма, прымусіць задумацца: а ці на самай справе трэба звяртацца ў паліклініку? — цытуе Анатоля Тозіка газета «Звязда».

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у 2011 годзе ў медустановы прыйшлі працаваць больш за дзве тысячы выпускнікоў. У гэтым годзе выпускнікоў-медыкаў будзе больш — 2520 чалавек, а ў наступным і ў 2014-м — па 3,2 тысячы. На думку міністра аховы здароўя Васіля Жарко, гэта дазволіць пазбавіцца кадравага дэфіцыту. Цяпер у гарадах Беларусі, па дадзеных службаў занятасці, не хапае 948 лекараў і 1046 медсясцёр, у вёсцы — 44 і 79 спецыялістаў адпаведна.

У год наведваюць паліклініку:

— Жыхар Беларусі — 13,2 разу;

— Жыхар Еўрасаюза — 6,2 разу;

— Жыхар СНД — 8,6 разу.

Каментары158

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць