Улада1818

Сустрэча кіраўнікоў МЗС Усходняга партнёрства праходзіць без Беларусі

Кіраўнік МЗС Беларусі выключаны са складу дэлегатаў удзельнікаў сустрэчы «Усходняга партнёрства», якая пройдзе сёння ў Празе.

Прадстаўнікі Беларусі не ўдзельнічаюць у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы 5 сакавіка ў Празе. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Чэхіі Віт Каларж.

«Беларускія ўлады былі запрошаныя на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў. Верагодна, месца для беларускай дэлегацыі пакінуць пустым, і крэсла, на жаль, будзе свабодным», — дадаў Каларж.

У сваю чаргу прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных заявіў: «Мы вырашылі не ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Удавацца ў дэталі не маю намеру».

Тым часам, як паведамляе МЗС Чэхіі, на сустрэчы чакаецца прысутнасць вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле.

Адмова Беларусі ад удзелу ў пражскай сустрэчы праходзіць на фоне дыпламатычнага канфлікту паміж Мінскам і Бруселем.

***

27 лютага Савет міністраў замежных спраў краін ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый». У адказ на гэта ўсё краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

Усходняе партнёрства — ініцыятыва ЕС, якая ахоплівае шэсць краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. УП было заснавана 27 краінамі ЕС і шасцю партнёрскімі краінамі на саміце ў Празе 7 мая 2009 года. Ініцыятыва скіравана на ўмацаванне адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыблення палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.

Вышаградская група, таксама вядомая як «Вышаградская чацвёрка», — саюз Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Паказвае імкненне гэтых цэнтральна-еўрапейскіх дзяржаў супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у межах еўрапейскай інтэграцыі. ВГ утворана 15 лютага 1991 года на сустрэчы прэзідэнтаў Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі ў Вышаградзе (Венгрыя).

Каментары18

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць