Эканоміка

У 2011 г. наяўныя рэсурсы дамашніх гаспадарак у Беларусі — 2,7 млн. рублёў у месяц

У 2011 годзе наяўныя рэсурсы дамашніх гаспадарак у Беларусі склалі 2 млн. 747 тыс. рублёў у месяц, павялічыўшыся ў параўнанні з 2010 годам на 50,8% пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі на 53,2%, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Наяўныя рэсурсы — гэта грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак плюс кошт спажытых прадуктаў харчавання, які паступілі з асабістай падсобнай гаспадаркі (за вылікам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць). Сюды ж уваходзіць кошт дадзеных у натуральным выражэнні льгот і датацый.

У 2011 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на аднаго члена дамашняй гаспадаркі склалі 1 млн. 144,9 тыс. рублёў у месяц.
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ў 1,2 разу перавысілі ўзровень сярэднедушавых наяўных рэсурсаў сельскіх жыхароў і склалі адпаведна 1 млн. 203,2 тыс. і 980,2 тыс. рублёў.

Доля дамашніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму (малазабяспечаных дамашніх гаспадарак) склала 5,8%, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 4,8%, у сельскіх населеных пунктах — 8,3%.

У структуры малазабяспечаных дамашніх гаспадарак асноўную частку (57%) складаюць дамашнія гаспадаркі, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, 26,2% — дамашнія гаспадаркі без дзяцей, 16,8% — дамашнія гаспадаркі, якія складаюцца з аднаго чалавека.

Спажывецкія расходы ў сярэднім на дамашнюю гаспадарку склалі 2 млн. 29,4 тыс. рублёў у месяц і павялічыліся ў параўнанні з 2010 годам на 53,4%.

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак у цэлым па краіне павялічылася доля расходаў на харчаванне (з 39% у 2010 годзе да 41,3% у 2011 годзе) і доля расходаў на куплю нехарчовых тавараў (адпаведна з 37,2 да 38,2%). Доля расходаў на аплату паслуг знізілася і склала 18,3% супраць 21,6% у 2010 годзе.

Каментары

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць