Грамадства1616

Каваленка пры росце 182 см важыць 51 кг

Ён працягвае галадоўку.

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка з Віцебска працягвае галадоўку. Ён важыць ужо 51 кілаграм пры росце 1 метр 82 сантыметры.

Сёння з ім павінна сустрэцца жонка -- Алена Каваленка. Галадаючы апазіцыянер знаходзіцца зараз у Рэспубліканскім турэмным шпіталі, які месціцца на тэрыторыі мінскага следчага ізалятара. Дазвол на сустрэчу, па словах Алены Каваленкі, выдала суддзя Жук з Віцебска, якая і асудзіла Каваленку. Гэта апошні ў гэтым месяцы дазвол.

– На апошнюю сустрэчу ў гэтым месяцы дазвол у мяне. Яшчэ маці пасля паедзе.

Сяргей працягвае галадоўку, ужо важыць 51 кілаграм. Кепска, кепска... Ужо рухі ўсе замаруджаныя.

Сяргей Каваленка пачаў галадоўку яшчэ 19 снежня 2011 года. Праз 30 дзён пад ціскам адміністрацыі Віцебскага СІЗА ён яе прыпыніў. І ўзнавіў 8 лютага, пасля таго, як у інтэрнэце з’явіўся абразлівы відэаролік, патаемна зняты ў віцебскім СІЗА, дзе паказана, як ён ужывае ежу.

Каваленка асуджаны за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды на 2 гады і 1 месяц зняволення. А да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў студзені 2010 года.

Каментары16

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць