Еўропа дэманструе нежаданне эскалацыі: Еўрапарламент адклаў рэзалюцыю па Беларусі на канец месяца
Лукашэнку далі час абдумаць і зрэагаваць на сітуацыю.
Чаканае галасаванне па ўзгодненым усімі палітычнымі групамі праекце рэзалюцыі па Беларусі не адбылося.
Сацыяліст Крысціян Вігенін, старшыня Дэлегацыі Еўрапарламента па Еўранэсце, прапанаваў вярнуцца да пытання праз 2 тыдні.
«Перанос прыняцця рэзалюцыі на наступную
Еўрадэпутат мае на ўвазе рашэнне Савета ЕС 23 сакавіка. Нагадаем, еўрапейскія міністры збіраюцца пашырыць «чорны спіс», у тым ліку дадаўшы туды новых бізнесменаў, калі да гэтага часу не вызваляць палітычных зняволеных. Беларускія ж улады абяцаюць жорстка адказаць на далейшае пашырэнне спісу.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі запярэчыў, што адмова ад прыняцця рэзалюцыі 15 сакавіка будзе расцэнена Мінскам як праява слабасці.А таму, асабліва ў святле адмовы Лукашэнкі памілаваць асуджаных Канавалава і Кавалёва (мінулая рэзалюцыя заклікала да памілавання), рэзалюцыю трэба прымаць неадкладна, заявіў Мігальскі. Аднак большасць еўрадэпутатаў пагадзіліся з прапановай аб пераносе.
Прыняцце рэзалюцыі чакаецца на пленарнай сесіі ў Брусэлі, якая пройдзе 28–29 сакавіка.
Каментары