Грамадства

Дванаццаты: за мяжу не пусцілі Ухналёва

«Чорны спіс» працягвае дзейнічаць.

Сёння раніцай за мяжу Беларусі не пусцілі намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерыя Ухналёва, паведамляе«Товарищ.online».

«Я ехаў у Вільню па справах, — распавядае Валерый Ухналёў. — На КПП „Каменны Лог“ памежнік, праверыўшы мой пашпарт, прапанаваў прайсці ў службовае памяшканне, дзе абвясцілі, што ўезд за мяжу мне забаронены».

Па словах палітыка, яму не патлумачылі прычыну адмовы: «Мы не даем даведак і не каментуем свае дзеянні», — сказалі мне. Памежнікі толькі парэкамендавалі звяртацца ў органы рэгістрацыі па месцы жыхарства».

Такім чынам колькасць нявыпушчаных за мяжу дасягнула тузіна. Раней у выездзе за мяжу было адмоўлена палітыкам і грамадскім дзеячам Сяргею Калякіну, Анатолю Лябедзьку, Віктару Карняенку, Андрэю Бандарэнку, Станіславу Шушкевічу, правааабаронцам Валянціну Стэфановічу, Гары Паганяйла. Алегу Гулаку, журналістам Андрэю Дынько, Міхасю Янчуку, кіраўнічцы БАЖ Жанне Літвіной.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць