Грамадства77

Сяргея Каваленку пачынаюць карміць прымусова

Праз зонд.

«Сёння мужа пачнуць прымусова карміць праз зонд і могуць гэтым яго забіць, бо яму патрэбны зусім іншы выхад з галадоўкі», — паведаміла жонка Сяргея Каваленкі пасля спаткання з ім у калоніі «Віцьба-3»
у другой палове дня 27 сакавіка. Пра тое, што яго неўзабаве пачнуць прымусова карміць, паведаміў ёй сам Сяргей Каваленка.

Паводле Алены Каваленкі, яшчэ тры дні таму муж важыў 48 кілаграмаў 900 грамаў.
«Ён вельмі худы, скура ды косткі. Рукі сінія, вены абколатыя ад кропельніцы. Кажа, што ставілі адразу па дзве бутэлькі фізраствору, і пасьля гэтага пачалі балець ныркі і пячонка.
Яму вельмі холадна, бо тэмпература цела нізкая. Яму не дазволілі рабіць прамыванне страўніка, кажа, што пачалася атручанне арганізму. Вельмі слабы. На этапе рэчы свае несці не мог, дапамагалі канваіры і вязні.
Доўга не маглі ўзяць аналіз крыві — кроў з пальца не ішла», — паведаміла Каваленка.

Сяргей Каваленка яшчэ раз нагадаў жонцы пра палітычны характар сваёй галадоўкі.

«Ён падкрэсліў, што ягоныя правы на ўсіх этапах парушалі, нават не давалі дакументаў, каб ён мог абскардзіць прысуд», — кажа Алена Каваленка.

Сёння ў шпіталі «Віцьба-3» Сяргея Каваленку агледзеў лекар-адмысловец.
«Сяргей сказаў, што той паставіў яму дыягназ — анарэксія, гэта боязь патаўсцець, але сам Сяргей з такім дыягназам не згодны. Яшчэ доктар зазначыў, што Сяргей «паводзіць сябе адэкватна».
«І ўсё ж муж не выключае, што яму пачнуць уводзіць псіхатропныя сродкі. Яго трэба тэрмінова ратаваць», — кажа Алена Каваленка.

Сяргея Каваленку трымаюць у асобным пакоі пад дадатковым наглядам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць