Здарэнні2020

ДАІ: Мы не стралялі па «Мэрсэдэсе» ў цэнтры Мінска, бо ў ім была жанчына з дзіцем

Падрабязнасці пагоні з мігалкамі ў цэнтры Мінска.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя растлумачыла, чаму не ўдалося спыніць цёмны (у інтэрнэце «чорны») «Мэрсэдэс», які стварыў днём 27 сакавіка некалькі аварыйных сітуацый у цэнтры горада.

Як паведамляецца на сайце ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, каля 14 гадзін 27 хвілін на праспекце Пераможцаў у Мінску вадзіцель аўтамабіля «Мэрсэдэс Бенц 400» цёмнага колеру не выканаў патрабаванне інспектара ДАІ аб спыненні і прадоўжыў рух. Міліцыя пачала пераслед.

Вадзіцель «Мэрсэдэса» з праспекта Пераможцаў збочыў на вуліцу Арлоўскую і рухаўся па ёй на высокай хуткасці, груба парушаючы Правілы дарожнага руху. На плошчы Бангалор ён выехаў за межы праезнай часткі цераз бардзюрны камень на тратуар і рухаўся па ім. Далей ён прадоўжыў рух па вуліцы Сурганава да перакрыжавання з вуліцай Куйбышава, а пасля па Куйбышава да вуліцы Кульман. Наступны маршрут «ліхача» ўключаў у сябе вуліцы Кульман, Якуба Коласа, Хмяльніцкага. Там ён зноў выехаў за межы праезнай часткі і каля кінатэатра «Кастрычнік» з’ехаў на праспект Незалежнасці і накіраваўся ў бок кальцавой аўтадарогі.

У ДАІ асабліва падкрэслілі, што табельная зброя супрацоўнікамі міліцыі не выкарыстоўвалася, бо на заднім сядзенні аўтамабіля знаходзілася жанчына з дзіцем. Раней паведамлялася, што на заднім сядзенні машыны былі дзве жанчыны.

Рэгістрацыйны знак «Мэрсэдэса» ўстаноўлены, вядзецца вышук вадзіцеля.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так1

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

Мужчынская зборная Ірана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па футболе

Міністр адукацыі заявіў пра жаданне пашыраць і папулярызаваць рускую мову29

«Рэнесанс ядзернай энергетыкі» — ЕС плануе інвеставаць у малыя атамныя электрастанцыі2

Беларуска паказала, колькі зэканоміла, адмовіўшыся ад кавы ў кавярні11

У Крамлі заявілі пра страту інструментаў для прапаганды за мяжой пасля блакіроўкі Telegram5

Усе гавораць пра пагрозу ультраправых у Еўропе. А цяпер у наступ пайшлі яшчэ і ультралевыя57

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так1

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць