Свет44

Балгарыя адмовілася ад расейскай АЭС

Балгарскі прэм'ер-міністр Бойка Барысаў абвясціў, што яго краіна канчаткова адмовілася ад планаў пабудовы расейцамі другой атамнай электрастанцыі на рацэ Дунай.

Балгарыя і Расея падпісалі дамову пра будаўніцтва АЭС больш як пяць гадоў таму, аднак генеральны кантракт так і не быў падпісаны.

Праект «Белене» прадугледжваў будаўніцтва АЭС з двума блокамі сумарнай магутнасцю да 2 тысяч мегават. Генеральным падрадчыкам выступаў расійскі «Атомстройэкспорт». Паводле балгарскага прэм’ера, краіна заплаціць за ўжо гатовы першы рэактар і ўстановіць яго да тых, што ўжо працуюць на першай і адзінай балгарскай атамнай станцыі «Казладуй».

Асноўнай прычынай адмовы ад расейскага праекту балгарскія ўлады называюць яго дарагоўлю — будаўніцтва магло б каштаваць каля 7 мільярдаў даляраў. Кіраўнік «Росатаму» (куды ўваходзіць «Атомстройэкспорт») Сяргей Кірыенка заявіў, што сумняецца ў мэтазгоднасці ўстаноўкі рэактара на «Казладуй». Паводле яго, гэта зойме ад 5 да 7 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць