Эканоміка22

Кітай перадумаў інвеставаць у аэрапорт «Мінск-2»

Маштабная рэканструкцыя адкладаецца на нявызначаны тэрмін.

Кітай не будзе інвеставаць у аэрапорт «Мінск-2». Паводле інфармацыі сайта Naviny.by, адзін з найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў у гісторыі Беларусі не будзе рэалізаваны ў запланаваным аб’ёме. Больш за тое — у ім, хутчэй за ўсё, не будзе ўдзельнічаць кітайская кампанія, якая выступала генпадрадчыкам. Якая прычына?

Мінск і Пекін не змаглі прыйсці да кансенсусу па кошце гэтага інвестпраекта.

Кітайцы запыталі амаль удвая больш

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі Беларусь збіралася рэканструяваць Нацыянальны аэрапорт «Мінск». У прыватнасці, меркавалася пабудаваць новы пасажырскі тэрмінал. Справа ў тым, што беларускі аэрапорт узводзіўся ў савецкія часы і быў адаптаваны для ўнутрысаюзных палётаў. Адпаведна, пасажырскі тэрмінал не прыстасаваны ні для мытнага, ні для памежнага кантролю.

Гэтая задача стала асабліва актуальнай у сувязі з тым, што ў 2014 годзе з-за правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі чакаецца значнае павелічэнне пасажырапатоку. Таму і планавалі будаўніцтва новага, сучаснага, пасажырскага тэрмінала да 2014 года.

У рамках рэканструкцыі быў намер таксама пабудаваць на тэрыторыі аэрапорта новую ўзлётную паласу, якая дазваляла б прымаць нават самыя буйныя самалёты (напрыклад, аэробус А-380).

Аднак рэканструкцыю беларускага аэрапорта ў запланаваных аб’ёмах правесці не атрымліваецца. «На жаль, кітайскі бок адмовіўся быць генпадрадчыкам», — паведаміла дасведчаная крыніца. Таму рэканструкцыя аэрапорта, «хутчэй за ўсё, будзе рэалізоўвацца без удзелу кітайцаў».

Беларускі бок і кітайская кампанія «Віэкточмаш», якая паўтара году таму была абраная генпадрадчыкам рэканструкцыі аэрапорта, не змаглі дамовіцца аб кошце рэалізацыі праекта. У дамове кошт рэканструкцыі была ацэнены ў $600 мільёнаў. Аднак пасля кітайцы паведамілі, што ацэньваюць інвестыцыйны праект больш як у $1 мільярд.

На думку экспертаў, верагодна, рэканструкцыя аэрапорта будзе ажыццяўляцца ў прынцыпова іншым фармаце, чым першапачаткова планавалася. Гаворка можа ісці аб тым, што будаўніцтва новай узлётнай паласы будзе адкладзена на некалькі гадоў.

А ў той перыяд, які застаўся да чэмпіянату свету па хакеі, можна паспець рэканструяваць існуючы (а не ўзвесці новы) пасажырскі тэрміна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць