Тэатр99

Халезін ставіць у Польскім тэатры спектакль пра сваю жонку

Прэм'ера прызначаная на 9 чэрвеня.

Героямі спектакля сталі жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, журналістка «Новай газеты» Ірына Халіп, рэдактар charter97.org Наталля Радзіна, сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава, удава выкрадзенага ў Беларусі бізнэсмэна Ірына Красоўская, дачка палітвязня Змітра Бандарэнкі Юлія, дырэктар Свабоднага тэатра Наталля Каляда.

У сваім блогу кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра прыпадняў заслону сакрэтнасці і расказаў пра спектаклі, які цяпер ставіць у Польскім тэатры ў Варшаве:

«Ідэя спектакля нарадзілася пасля таго, як на сустрэчу з намі ў Ліён, дзе мы тады выкладалі, прыехаў з Парыжа Анджэй Северын. Яго імклівае з’яўленне — усяго на некалькі гадзін для перамоваў — выглядала крыху дзіўным. На той момант, у лютым 2010 года, Северын служыў у тэатры „Камедзі Франсэз“, і было відавочна, што размаўляць ён збіраўся не пра пастаноўку Мальера на гранд-сцэне гэтага тэатра-музея. Да таго ж, яго „рэгаліі“ стваралі пэўную дыстанцыю — кавалер Ордэна Ганаровага Легіёна; любімы актор Анджэя Вайды; „святыня“ „Камедзі Франсэз“…

Але мы ўбачылі вельмі адкрытага, эмацыйнага чалавека, які за тры хвіліны разбіў усе ўмоўныя бар’еры. Ён паведаміў, што з верасня сыходзіць у гадавы адпачынак у тэатры (у штатных актораў „Камедзі Франсэз“ ёсць права раз на дзесяць гадоў браць гадавы адпачынак з захаваннем заробку) і падпісвае кантракт з варшаўскім Teatrom Polskim, што ўжо некалькі дзесяцігоддзяў у вельмі глыбокім крызісе. Анджэй прапанаваў нам паставіць спектакль у гэтым тэатры, з тымі акторамі, якія ўвойдуць у абноўленую трупу. Першапачаткова гаворка ішла пра п’есу „Пакаленне Jeans“, але вельмі хутка мы адкарэктавалі праект, вырашыўшы сумясціць на сцэне 2 тэксты — „Пакаленне Jeans“ і п’есу Наталлі Каляды „Ім сніліся сны“, якая расказвае пра жонак выкрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Прычым мы планавалі зрабіць двухактавы спектакль, у якім „Пакаленне“ павінен быў ставіць я, а „Сны“ — Уладзімір Шчэрбань.

Адказаўшы прынцыповай згодай, мы і не меркавалі, што гэты праект адсунецца на два гады, цягам якіх у нашай краіне адбудуцца падзеі, што прымусяць нас асесці ў Англіі. Усе калізіі, узгадненні і два кастынгі засталіся за спінай, і 28 сакавіка я правёў першую рэпетыцыю. Але папярэднічала гэтаму сур’ёзная трансфармацыя праекта. Па-першае, Валодзя не змог удзельнічаць у гэтай працы, бо адначасова рэпетуе два спектаклі ў Англіі — „Караля Ліра“, прэм’ера якога пройдзе ў шэкспіраўскім тэатры „Глобус“ 17 і 18 траўня, і дапрацоўвае „Мінск-2011“, які рыхтуецца да вялікага брытанскага тура і паказу на сцэне тэатра Young Vic.

Давялося перапрацоўваць і п’есы.
Але калі „Пакаленне Jeans“ я проста скараціў, то „Ім сніліся сны“ запатрабаваліся нават не радыкальных зменаў, а напісання новага тэксту. Прычына простая — першы варыянт тэксту расказваў пра падзеі дзесяцігадовай даўніны, а нам захацелася вярнуць спектакль у актуальнае поле, пагаварыўшы пра гісторыі і драмы, якія разыгрываюцца ў Беларусі апошнім часам — пасля 19 снежня 2011. У поўным часавым цэйтноце нам давялося праводзіць вялікую работу. Наталля правяла каля сарака інтэрв’ю, сабраўшы вялікую колькасць матэрыялу, я давёў тэкст да розуму, скараціўшы і адрэдагаваўшы чыставы варыянт. Мы адмовіліся аб двухактавай структуры, пусціўшы сцэны ў перакрыжаваннях. Урэшце, нашай нязменнай перакладчыцы Агнешцы давялося перакладаць на хаду, а мне пачынаць рэпетыцыі, не маючы на руках канчатковай версіі тэксту. Яно, праўда, аказалася і да лепшага — мы змаглі правесці тры першыя рэпетыцыі, фармуючы матэрыял разам з акторамі і знаёмячы іх з беларускімі актуаліямі. Яны справіліся з першымі рэпетыцыямі з гонарам, прайшоўшы неверагодны інтэнсіў, да якога гатовыя акторы Беларускага Свабоднага тэатра, але не заўсёды гатовыя акторы статусных рэпертуарных тэатраў, якім і ёсць Teatr Polski.

Не буду занурацца ў прафесійныя нюансы, а ў канцы раскажу пра размеркаванне роляў. Цяпер пра гэта казаць можна, бо склад зацверджаны, працуе, і, спадзяюся, змяненняў больш не зведае. Верхні радок — імя актора, ніжні — персанаж, ролю якога ён выконвае.

Прэм’ера прызначаная на 9 чэрвеня».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць