66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле
Суд быў закрыты.

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксёндз Анатоль Парахневіч асуджаны па крымінальнай справе на тры гады. Прысуд вынеслі ў кастрычніку, а працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёна, піша katolik.life.
Паседжанні праводзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залу нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай.
Як даведаліся вернікі, па першапачатковым абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» 66‑гадовага ксяндза не змаглі асудзіць (імаверна, не знайшлі доказаў) і змянілі артыкул на больш мяккі.
Паводле атрыманых звестак, святара абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізме» і прысудзілі яму тры гады пазбаўлення волі і буйны штраф.
Каментары