Падчас арышту ў яго на кватэры знайшлі амаль 6000 копій пашпартоў і іншых пасведчанняў асобаў.
У беларуса былі дакументы грамадзянаў ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Канады. Атрыманыя ў рамках бонусных праграм сродкі Оспяў пералічваў на банкаўскія рахункі, таксама зарэгістраваныя на падробленыя дакументы з яго «калекцыі».
Факт махлярства раскрыўся, калі адна букмекерская кантора выявіла дзве заяўкі з рознымі пашпартамі, але адной фатаграфіяй.
Дарэчы, гэта першы выпадак, калі кагосьці асудзілі за «бонусхантынг».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары