Грамадства22

Сяргея Каваленку пачалі карміць кашай

Праз зонд яму ўводзяць і дзіцячае харчаванне.

Лекар калоніі «Віцьба-3» паведаміў Алене Каваленка, што стан мужа цяжкі, але стабілізаваўся. У яго па-ранейшаму паніжаная тэмпература цела.

Патроху яму пачалі ўводзіць кашу.

Яшчэ 31 сакавіка Каваленку праз зонд пачалі карміць дзіцячымі сумесямі «Беллакт». Да яго ўжываюць таксама парантаральнае кармленне: праз катэтар у вену ўводзяць фізраствор, глюкозу, амінакіслоты. Кропельніцы ставяць ад раніцы да вечара.

Сяргея пры такім кармленні прывязваюць да ложка: актывіст КХП-БНФ адмаўляецца сам спыніць галадоўку.

Парантаральнае кармленне адбываецца праз вену. Можа быць частковым і поўным. Частковае выкарыстоўваецца для пакрыцця дэфіцыту некаторых карысных рэчываў і з’яўляецца толькі дадаткам да звычайнага рацыёну. Поўнае паказана асобам, якія не могуць прымаць ежу звычайным шляхам, але маюць патрэбу ў атрыманні пажыўных рэчываў.

Па свловах Алены, муж гатовы есці на свабодзе — у цывільным шпіталі, але не за кратамі.

Дактары не дазвалюяць жоны палітвязня ўбачыцца з ім. Усе навіны пра стан здароўя прыходзяць ад саміх лекараў.

Сяргей Каваленка знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні пры калоніі «Віцьба-3», куды яго перавялі з СІЗА КДБ у Мінску. Каваленка галадае з 19 лютага. Перад гэтым ён трымаў 30-дзённую галадоўку ў СІЗА, з якой яго выводзілі прымусовым харчаваннем. Яго асудзілі на два гады і адзін месяц за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Да гэтага прысуду Сяргей быў пакараны трыма гадамі «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 у Віцебску.

Як гэта было ў СССР

Савецкі дэсідэнт Анатоль Марчанка 4 жніўня 1986 пасля свайго шостага арышту аб’явіў галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў. На 40-ы дзень галадоўкі яго пачалі прымусова карміць штодня, акрамя нядзелі. Марчанка спосаб прымусовага кармлення ў адкрытым лісце да генеральнага пракурора СССР назваў катаваннямі. Ён апісаў увесь працэс.

«Пажыўная сумесь гатуеццца наўмысна з буйнымі кавалачкамі-камячкамі з прадуктаў, якія не праходзяць праз шланг, а затрымліваюцца ў ім і, забіваючы яго, не прапускаюць пажыўныю сумесь у страўнік. Пад выглядам прачысткі шланга мне ладзяць катаванні, масажуючы і тузаючы шланг, не вымаючы яго з майго страўніка».

Па словах Марчанкі, выклікаючы востры боль у страўніку, такім чынам прымушалі самога выйсці з галадоўкі, якую ён у выніку трымаў 117 дзён. Праз 12 дзён пасля выхаду з галадоўкі Марчанка трапіў у бальніцу, дзе і памёр. Па афіцыйнай версіі ад сардэчна-сасудзістай недастатковасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі18

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы13

«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся2

Чым насамрэч «разбаўляюць» малако на заводзе і як дабіваюцца патрэбнай тлустасці масла

У Германіі хочуць забараніць начное кашэнне газонаў, бо гэта шкодзіць вожыкам2

Былы палітвязень-студэнт чатыры гады не прасіў пра дапамогу. Але цяпер страчанае здароўе змусіла39

Людзі ўпершыню за паўстагоддзя пабачылі Месяц з адваротнага боку ФОТА8

Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ3

У гонар рэжысёра Фларыяна Ждановіча назавуць новую вуліцу ў Мінску

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі18

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць