Грамадства55

Элітны мікрараён Юрыя Чыжа ўключаны ў гарадскую рысу Мінска

Мікрараён Зялёны Бор будзе знаходзіцца ў Калодзішчах, побач з кварталам «Нотынгем», які забудоўваецца кампаніяй «Юнівест-М».

Новая тэрыторыя далучаная да Партызанскага раёна сталіцы, паведаміў кіраўнік адміністрацыі гэтага раёна Андрэй Галь. Адпаведнае рашэнне было прынятае на сесіі Мінгарсавета ў лютым і замацавана ва ўказе прэзідэнта.

У гарадскую рысу Мінска, у прыватнасці, уключаныя зямельныя ўчасткі ў Мінскім раёне плошчай каля 4 тыс. га. «Гэта тэрыторыя былога ваеннага палігона ў Калодзішчах, на якой размешчана каля 20 землекарыстальнікаў», — удакладніў Андрэй Галь. Па дакументах, распрацаваных больш за год таму, тут планавалася ўзвесці каля 5–6 млн кв.м. Гэты аб’ём можа быць адкарэктаваны.

Забудоўваць Зялёны Бор даручана «Трайплу» Юрыя Чыжа. Побач будзе знаходзіцца квартал «Нотынгем», які мае забудоўваць кампанія «Юнівест-М».
Нагадаем, супраць яе, як і супраць "Трайпла" ўведзеныя санкцыі Еўрасаюза.

Назва «Зялёны Бор» выклікае спрэчкі, бо гэтаксама называецца жылы квартал за гіпермаркетам «Бігз», каля вёскі Бараўляны.

Тамтэйшы забудоўшчык, група кампаній «А-100» (нерухомасць, запраўкі, кавярні Сан Кафэ) запатэнтавала словазлучэнне і патрабуе, каб квартал Юрыя Чыжа атрымаў іншую назву.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць