Музыка44

Дзеці ўдзельнікаў The Beatles аб'яднаюцца ў гурт?

Сын Пола Макартні спрабуе іх арганізаваць.

Сын Пола Макартні Джэймс гатовы сфармаваць гурт з сыноў удзельнікаў The Beatles. Паводле яго слоў, гэтую ідэю нашчадкі «бітлоў» ужо абмяркоўвалі, але да адзінага меркавання пакуль не прыйшлі. Адназначна за выказаўся толькі сам Джэймс.

Двое іншых патэнцыйных удзельнікаў The Beatles-2 — Шон Ленан і Дхані Харысан — падтрымалі ініцыятыву Джэймса Макартні. А вось сын Рынга Стара Зак Старкі выявіўся не схільным да настальгіі.
«Як я зразумеў, гэта не тое, чым хацеў бы заняцца Зак», — сказаў Джэймс. Ён дадаў, што разлічвае прыцягнуць у групу другога сына Стара — Джэйсана Старкі.

The Beatles распаўся ў 1970-м, затым музыкі займаліся сольнымі праектамі, а адзіная дакладная спроба аднавіць Beatles была зробленая ў 1979 годзе: Пол Макартні, падпісваючы кантракт з кампаніяй CBS Records, паабяцаў, што зможа сыграць разам з астатнімі ўдзельнікамі гурту, цана ўз’яднання тады ацэньвалася ў $ 10,8 млн.

Але ў 1980-м загінуў Джон Ленан, і ўсе размовы аб такой магчымасці спыніліся, тым не менш у 1996 годзе, працуючы над «анталогіяй», трое музыкаў дапісалі свае партыі да накідаў Ленана, выпусціўшы дзве новыя песні The Beatles — Free As A Bird і Real Love. У 2001 годзе памёр Джордж Харысан, ну, а 

апошнія чуткі аб хаця б частковым «ўз’яднанні» The Beatles адносяцца да канца мінулага года: СМІ паведамлялі, што Рынга Стар і Пол Макартні выступяць на канцэрце ў гонар летняй Алімпіяды ў Лондане ў 2012 годзе і ў гэтым канцэрце прымуць удзел дзеці Ленана і Харысана.

Сыны ўдзельнікаў гурту таксама сталі музыкамі. Джуліян і Шон Ленан выпусцілі некалькі альбомаў, Дхані Харысан праславіўся тым, што разам з Джэфам Лінам скончыў працу над пасмяротным альбом Джорджа Brainwashed, але працаваў і як самастойны артыст. Сыны Стара па прыкладзе бацькі сталі бубначамі — так, Зак ад сярэдзіны 1990-х іграе з гуртом The Who ў якасці сесійнага музыкі. Джэймс Макартні па адукацыі архітэктар, але гэта не перашкодзіла яму дапамагаць бацьку ў запісе альбомаў (Flaming Pie і Driving Rain) і выпускаць уласныя пласцінкі — Пол Макартні быў супрадзюсарам запісаў сына, а праца вялася на студыі «Эбі-роўд».

Усім ім да славы бацькоў, зразумела, далёка, але пэўная вага ў музычным асяроддзі ў іх ёсць.

У інтэрв’ю Джэймс прызнаўся, што прозвішча Макартні дапамагала яму ў музычным бізнэсе.

«Я заўсёды марыў пра тое, каб быць лепш за The Beatles, але я не пэўны, што ў мяне атрымліваецца. Як бы там ні было, я хацеў бы хоць бы зраўняцца з The Beatles, але нават гэта непасільная задача», — сказаў на заканчэнне ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць