Усяго патроху1111

З якіх рэзерваў узяць €200 на адпачынак?

Чым большая сям’я — тым большы запас.

У сувязі з леташняй дэвальвацыяй цэны на адпачынак за мяжой у беларускіх рублях «узляцелі» ў некалькі разоў. І цяпер не кожны беларус гатовы ехаць летам на мора. Журналіст «НН» знайшоў рэзервы для адпачынку, пра якія мы часта не задумваемся.

З сям’ёй вырашылі сёлета з’ездзіць на мора ў Чарнагорыю — у Будву. Свет не блізкі. Адкладаць грошы пачалі з мінулага года.

Рэзерв 1. Абралі аўтобусны тур: хай дарога і стамляе, але дае магчымасць наведаць з экскурсіямі Вену, Будапешт, а праездам яшчэ пабываць у Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Славакіі. Выезд 11 верасня, вяртанне — 26 верасня. Адпачынак на моры складае 10 дзён.

Цана аўтобуснага тура на аднаго чалавека — 340 еўра. Сюды ўключаны праезд, транзітныя начоўкі са сняданкамі, аглядныя экскурсіі, пражыванне на курорце (трохзоркавыя апартаменты), куротны збор. Дадаткова аплочваюцца транзітная віза (60 еўра), медыцынская страхоўка (6 еўра), турпаслуга (150 тысяч). У выніку на дваіх атрымліваецца 812 еўра і 300 тысяч рублёў.

Але турфірмы прапануюць зніжку ў 10 працэнтаў пры замове тура да 30 красавіка.

Гэта атрымліваецца, што адпачынак нам абыдзецца ў 744 еўра і 300 тысяч (эканомія — 68 еўра).

Часта праз тое, што пра адпачынак пачынаем думаць за два месяцы да яго, страчваем на зніжках.

Рэзерв 2. Ёсць яшчэ адзін рэзерв, пра які мы рэдка згадваем. Наш адпачынак доўжыцца паўмесяца. Кватэра ўвесь гэты час будзе пуставаць. А значыцца, ні ваду, ні электрычнасць спажываць не будзем (можна нават адключыць халадзільнік). Мы падлічылі, колькі наша сям’я з двух чалавек выдатковаўвае грошай на камунальныя паслугі, ежу. Атрымалася, што за 16 дзён мы спажылі халоднай вады — 2 м3, гарачай — 3 м3, электрычнасці — 70 Вт.

Па тарыфах нашай кватэры заплацілі за электрычнасць (халадзільнік, пральная машына, мікрахвалёўка, ноўтбук, тэлевізар) 16670 рублёў, за ваду — 7200, за каналізацыю — 5520, за падагрэў вады — 10990. Агулам 40380 рублёў, альбо 4 еўра.

На ежу мы выдаткавалі 700 тысяч рублёў, на транспарт (праязныя на метро, электрычку, маршрутку) — 195000, на мабільную сувязь — 60000, іншае — 275 тысяч. Агулам 1,23 мільёна рублёў альбо 114 еўра.

У выніку 186 еўра — сума з рэзервовых. Грошы не маленькія, хоць іх, зразумела, і не хопіць на ўсе выдаткі ў адпачынку.
Тым не менш, гэта дадае аптымізму пры выбары краіны адпачынку на захад ад бюджэтнай Украіны.

Каментары11

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць