Здарэнні22

Гомель: за што кіроўца Mercedes збіў веласіпедыста?

Мужчына, які пацярпеў у выніку гэтага дарожнага канфлікту, цяпер у шпіталі.

Паводле звестак яго сяброў, у яго шматлікія траўмы, у тым ліку пералом шыйкі сцягна. Найбліжэйшыя паўгода яму трэба будзе перасоўвацца з дапамогай мыліц. Гэта наступствы бойкі, якая разгарэлася проста на праезнай частцы ў цэнтры Гомеля, недалёка ад скрыжавання вул. Хатаевіча і вул. Савецкай. Як расказалі следчыя УУС Гомельскай вобласці, 31-гадовы гамяльчанін, рухаючыся на ровары, «не падзяліў дарогу» з кіроўцам мікрааўтобуса. У выніку апошні выйшаў з машыны і збіў маладога чалавека.

На форуме Onliner.by пакінула паведамленне жонка пацярпелага, зарэгістраваная пад нікам vilka81: «Калі вы сталі сведкам канфлікту, які ўзнік 4 мая на скрыжаванні вул. Савецкай і Хатаевіча ў Гомелі паміж кіроўцам белага мікрааўтобуса Мэрсэдэс і веласіпедыстам, адгукніцеся, калі ласка. Мой муж пасля гэтага канфлікту ў цяжкім стане. Дапамажыце пакараць вінаватага. Падыдзе ўсё: фота, відэа з мабільнага і любыя падрабязнасці. Мужа збілі пасярод скрыжавання, пакінулі ляжаць на дарозе».

Следчы, які вядзе гэтую справу, каментуе: «Сапраўды, бойка была. З заявы і апытанняў удзельнікаў і сведкаў вядома, што абодва транспартныя сродкі стаялі ў заторы перад скрыжаваннем.

Веласіпедыст рухаўся па праезнай частцы. Мабыць, аўтамабіль не даваў яму бесперашкодна ехаць. Пацярпелы стукнуў рукой па кузаве. Пасля гэтага кіроўца напаў на яго.
Малады чалавек упаў. Судмедэкспертыза, якая адбудзецца ў чацвер, мае вызначыць, у выніку чаго былі атрыманыя траўмы. Ад гэтага залежыць артыкул, па якім будзе заведзеная крымінальная справа. Цялесныя пашкоджанні расцэньваюцца як цяжкія. Цяпер 31-гадовы гамяльчанін знаходзіцца ў траўматалагічным аддзяленні бальніцы, стан яго здароўя стабільны. Кіроўца ў выніку канфлікту не пацярпеў».

Больш ярка апісвае сітуацыю жонка веласіпедыста: «У мінулую пятніцу каля 17:15 мне патэлефанаваў муж. Па голасе было зразумела, што яму балюча. Ён сказаў, што пацягнуў нагу і не паспее забраць дзіця з дзіцячага садка. Таму што ў той дзень ён паехаў у горад на ровары. Ён летам ездзіць менавіта на ім — з прынцыпу. У нас ёсць машына, але ў цёплы сезон муж імкнецца як мага радзей садзіцца за руль — ён спартсмен, займаецца веславаннем і імкнецца падтрымліваць форму. Мабыць, ён тады не сказаў праўды, каб я не хвалявалася. Пазней яго сябры паведамілі, як усё адбылося насамрэч».

У агульных рысах версіі УУС і маладой жанчыны супадаюць, за выключэннем некаторых дэталяў.
«Кіроўца, рухаючыся ў заторы, размаўляў па мабільным тэлефоне, таму не заўважыў двухколавы транспарт і пачаў „прыціскаць“ мужа, — кажа яна. — Каб звярнуць на сябе ўвагу, муж стукнуў па кузаве і крыкнуў: „Паглядзі, куды ты едзеш“. Неўзабаве яны абодва спыніліся. Кіроўца выйшаў і, нічога не кажучы, ударыў некалькі разоў па твары і галаве мужа. Той не адказваў, толькі ўхіляўся. Пасля чарговага ўдару (па патыліцы) ён страціў прытомнасць і ўпаў.
Ёсць меркаванне, што мужчына не спыніў збіццё — біў нагамі.
Потым, наколькі мне вядома, ён з’ехаў. Пры гэтым ніхто з гараджан не паспрабаваў адцягнуць яго, ніхто не дапамог, пакуль працягвалася збіццё. А была гадзіна пік — многія здымалі канфлікт на тэлефон (цяпер я спрабую знайсці на YouTube ролікі, пакуль беспаспяхова). У выніку хтосьці патэлефанаваў у ДАІ — вырашыў, што веласіпедыста збілі. Прыехала „хуткая“, Дзяржаўтаінспекцыя. І тут на месца здарэння вярнуўся той самы белы мікрааўтобус. Вінаваты, мабыць, спалохаўшыся пакарання, нават прапанаваў завезці ровар куды скажуць. А мужа даставілі ў бальніцу».

«Далей пачаліся разборы, якія таксама суправаджаліся стрэсам, — працягвае гісторыю жонка веласіпедыста. — У шпіталь прыехаў міліцыянт, усіх апытаў. Да палаты падышоў і нападнік. Ён прасіў прабачэння, гаварыў, што не хацеў, сцвярджаў, што „проста не стрымаўся“. Фізічна ён здаўся мне не моцна развітым. На выгляд яму каля 37 гадоў, рост не больш за 1,7 метра. Чаму ён накінуўся на мужа, мне не зразумела — адэкватных прычын не было. Потым мне трэба было дамагчыся ад праваахоўных органаў, каб судмедэкспертызу прызначылі ў самыя кароткія тэрміны. Абяцалі яшчэ ў панядзелак, а выйшла (пасля маіх скаргаў і званкоў начальству), што яна адбудзецца толькі ў чацвер, перад аперацыяй, якую прызначылі дактары».

Маладая жанчына да гэтага часу шукае фота- і відэасведчанні канфлікту.
Для чаго? «Паводле словаў калегаў следчага, вінаватаму бойкі могуць „прыпісаць“ ненаўмыснае (падкрэслю) нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, — кажа яна. — Маўляў, муж нанёс сабе калецтва, упаўшы. Я ўпэўненая, што кіроўца працягваў яго біць пасля падзення. Мой муж — здаровы малады чалавек, ён не мог зламаць шыйку сцягна, стукнуўшыся аб асфальт. Калі ў мяне ў распараджэнні будуць медыяматэрыялы, змагу даказаць — усё было наўмысна. Гэта зусім іншы артыкул Крымінальнага кодэкса.
Калі хтосьці мае якую-небудзь інфармацыю, пазваніце па тэлефоне (8–029) 372-09-74».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць