Навука і тэхналогіі33

Кітайскія навукоўцы тэлепартавалі фатоны на адлегласць 100 км

Кітайскія навукоўцы здолелі з дапамогай лазера за 4 гадзіны тэлепартаваць 1100 фатонаў на адлегласць амаль 100 км.

Эксперыменты па тэлепартацыі фатонаў праводзяцца яшчэ з 1997 года, але толькі цяпер фізікі змаглі перамясціць іх на такую вялікую адлегласць. Раней адзін фатон атрымлівалася тэлепартаваць максімум на 16 км.

Неабходна патлумачыць, што пакуль гаворка ідзе пра імгненны перанос не фізічнага аб’екта, а інфармацыі пра яго.
Падчас тэлепартацыі фатоны пераходзяць з аднаго пункта ў іншы, не перамяшчаючыся праз прамежкавыя пункты ў прасторы.

Дасягненне кітайскіх навукоўцаў можа спатрэбіцца ў квантавай крыптаграфіі — спосабе перадачы дадзеных з абсалютнай ступенню сакрэтнасці. Паводле словаў фізікаў, у будучыні магчымае з’яўленне спадарожнікавай квантавай крыптаграфіі — звышбяспечнай сувязі, што дзейнічае на велізарных адлегласцях.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць