Пацярпелы ў вельмі цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыю.
У суботу на вул. Касманаўтаў прыкладна ў 10.30 рабочы мясцовага мясакамбіната сеў у машыну сваёй сяброўкі, абліў сябе бензінам і падпаліў.
Агонь хутка распаўсюдзіўся па салоне «Аўдзі». У выніку мужчына атрымаў апёкі 70% цела. У цяжкім стане ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы.
Супрацоўнікі Слонімскага РАУС высвятляюць прычыны, якія падштурхнулі да самагубства.
Каментары