Зборная Расіі выйграла76-чэмпіянат свету па хакеі, што праходзіў у Швецыі і Фінляндыі.
У фінальным матчы, што прайшоў у Хельсінкі, зборная Расіі выйграла ў каманды Славакіі з лікам 6:2 (1:1, 3:0, 2:1). Расія была чэмпіёнам свету ў
ІІХФ назвала лаўрэатаў чэмпіянату свету. Найлепшага гульца ў кожным амплуа па традыцыі вызначаў дырэктарат турніру: найлепшы брамнік — Ян Лаца (Славакія), найлепшы абаронца — Здэна Хара (Славакія), найлепшы форвард — Яўген Малкін (Расія).
У сімвалічную зборную, якая фармуецца па выніках галасавання журналістаў, увайшлі: Лаца, Хара — Нікулін (Расія), Малкін — Торэсен (Нарвегія) — Зэтэрберг (Швецыя).
MVP чэмпіянату — Яўген Малкін.
***
Зборная Беларусі фінішавала на
У 2013 г. чэмпіянат свету пройдзе таксама ў Швецыі і Фінляндыі (фінал у Стакгольме).
Зборная Беларусі трапіла ў групу S (будзе гуляць у Стакгольме) разам са зборнымі Швецыі, Чэхіі, Канады, Нарвегіі, Швейцарыі, Даніі, Славеніі.
Склад групы H (Хельсінкі): Расія, Фінляндыя, Славакія, ЗША, Германія, Латвія, Францыя, Аўстрыя.
Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года пройдзе ў Мінску.
Каментары