Грамадства11

Расследаванне справы ў дачыненні да Сашы Варламава працягнута да 20 жніўня

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага беларускага дызайнера Аляксандра Варламава працягнутае да 20 мая. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Ягор Лівай. Мера стрымання ў дачыненні да Варламава не змененая — ён застаецца пад вартай. новых абвінавачанняў яму не прад’яўлена.

Нагадаем, пацярпелымі і сведкамі па справе Варламава праходзяць больш чым 500 чалавек, у тым ліку звыш за 20 непаўналетніх. Ён быў зняволены пад варту 20 мая 2011 года. Апошні раз тэрмін расследавання працягваўся да 20 мая 2012 года.

У студзені гэтага года Варламаву былі выстаўленыя новыя абвінавачанні па ч. 4 арт. 209 КК ва ўчыненні ім махлярскіх дзеянняў,
у тым ліку ў дачыненні да бацькоў непаўналетніх дзяцей, якія ўдзельнічалі ў паказах мод за мяжой. Устаноўлена, што, будучы ашуканымі, бацькі перадавалі Варламаву наяўныя грашовыя сродкі для аплаты праезду дзяцей за мяжу, іх пражыванне, а таксама на іншыя затраты. У той жа час фінансаванне гэтых расходаў ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў БДУ.

Па крымінальнай справе ўстанаўліваюцца ўсе абставіны супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванага, звязанай з арганізацыяй і правядзеннем міжнародных паказаў у рамках фестывалю «Млын моды», незаконным расходаваннем бюджэтных сродкаў, прымаюцца меры па кампенсаванні прычыненага ўрону. У прыватнасці, следства правярае звесткі аб магчымым прысваенні Варламавым на працягу 2007–2010 гадоў выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту грашовых сродкаў для камандзіравання ў краіны Еўропы ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу «Млын моды». Паводле папярэдніх звестак, незаконна было выкарыстана больш чым 120 тысяч еўра і каля 310 мільёнаў рублёў.

Праводзяцца праверкі па фактах магчымага сістэматычнага крадзяжу Варламавым грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам у якасці заработнай платы, матэрыяльнай дапамогі, прэмій.

Па крымінальнай справе, якая знаходзіцца ў вытворчасці ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта, Варламаву прад’яўлены абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209, ч. 3 арт. 210, ч. 3 арт. 426 КК.

Аляксандр Варламаў з’яўляўся дырэктарам ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», мастацкім кіраўніком Цэнтра сучаснага стылю і моды UNIVERSUM MODELS упраўлення па справах культуры БДУ, намеснікам старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды», начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Каментары1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць