Грамадства

Што рабіць, калі вас затрымалі?

Парады юрыстаў.

Напярэдадні самай масавай вясновай акцыі, якая адбудзецца 25 сакавіка ў Дзень Волі, сябры моладзевых арганізацый заключылі дамовы з адвакатамі на выпадак затрыманьня. Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу затрыманыя маюць больш магчымасьцяў для сваёй абароны. Што рабіць, калі вас затрымалі на мірнай акцыі, а вінавацяць у дробным хуліганстве?

Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу ад моманту затрыманьня чалавек можа патрабаваць адваката. Апроч таго, міліцыянты, якія затрымліваюць грамадзяніна, мусяць знайсьці сьведак, якія б далі паказаньні для пратаколу і ў судзе. Але цягам двух сутак супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за дзесятак моладзевых актывістаў на вуліцы, калі тыя выходзілі з дому, ці на прыпынках грамадзкага транспарту і ні ў адным выпадку не запрасілі сьведак інцыдэнтаў. Юрыст і праваабаронца Алена Танкачова раіць патрабаваць ад міліцыянтаў выкананьня заканадаўства.

«Калі чалавек апынуўся ў такім месцы, ён, натуральна, губляецца. Самае разумнае, не выклікаць сваімі дзеяньнямі агрэсіі. Як толькі чалавека прывезьлі ў міліцыю і кажуць яму, што пратрымаюць тры гадзіны для высьвятленьня ягонай асобы, ён можа патрабаваць абаронцу. Міліцыянты абавязаны зьвязацца з дзяжурным адвакатам, альбо з тым, з якім у затрыманага ёсьць дамова. Пакуль адвакат не прыйдзе, можна не даваць паказаньняў. Калі вінавацяць у дробным хуліганстве, а затрымалі за ўдзел у акцыі, то трэба напісаць прозьвішчы асобаў, якія былі сьведкамі затрыманьня, у пратаколе.»

Юрысты ўказваюць, што адвакат можа сустракацца з падабаронным і пасьля складаньня пратаколу. Алена Танкачова прыгадала сытуацыю з Барысам Гарэцкім:

«Адмовілі адвакату, спаслаўшыся на тое, што ўжо складзены пратакол. Гэта было яўным парушэньнем адміністрацыйнага кодэксу. Як толькі зьявіўся адвакат, ён мусіць бесьперашкодна размаўляць са сваім падабаронным колькі патрэбна і сам?на?сам».

Юрысты раяць на ўсе выпадкі парушэньня заканадаўства з боку міліцыянтаў падаваць скаргі, нават, калі чалавек лічыць гэта бессэнсоўным.

«Толькі шляхам мэтадычных спробаў прыцягненьня іх да адказнасьці за невыкананьне дзеючых нормаў заканадаўства».

Сёньня раніцай у менскія раённыя суды прывязуць затрыманых учора ўвечары актывістаў моладзевага руху Зьмітра Федарука, Людмілу Атакулаву, Яўгена Шчатко, Аляксея Шыдлоўскага ды іншых. Іх затрымалі ў розных месцах сталіцы. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Калі затрымлівалі Зьмітра Федарука і Людмілу Атакулаву, міліцыянты адмовіліся прадставіцца і паведаміць прычыну затрыманьня. Апроч таго, яны адмовілі мінакам даць паказаньні ў якасьці сьведак. У судзе Савецкага раёну будуць разглядаць пратаколы Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка, якіх таксама абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Іх адвакаты паведамілі, што будуць настойваць на выкананьні нормаў закону.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца16

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць