Здарэнні1111

Пакаёўка мінскай гасцініцы знайшла пад падушкай 20 тыс. даляраў

Вярнула гаспадару — ён падарыў ёй сто расійскіх рублёў.

Такога ў гатэлі не здаралася ніколі. Звычайны пастаялец, перадае АНТ. Праўда, надта спяшаўся, згадвае персанал. Чакаць пастаялец не стаў і з’ехаў.

Пакаёўка Ларыса Дамасевіч кажа: «Калі я ўзялася за прасціну, выпала нешта падобнае на пояс. Я яго падымаю — цяжкі. Вузкі, доўгі. Я гляджу: нешта там зашыта».

У поясе было 20 тыс. даляраў. Ларыса патэлефанавала адміністратару — і гора-пастаяльца хутка адшукалі.

Акрамя «вялікага дзякуй», Ларысе Рыгораўне мужчына пакінуў 100 расійскіх рублёў (тры даляры).

Ларыса Дамасевіч кажа: «Хіба ў гэтым справа? Гэта мая праца. Любы чалавек на маім месцы так паступіў бы. А што тычыцца падзякі: а можа, гэта не яго грошы?»

Адміністратар гасцініцы кажа, што, магчыма, пільную пакаёўку прэміруюць.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка4

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка4

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць