Грамадства55

Следчы камітэт Моўчану: Можа вы самі нанеслі сабе гэтыя траўмы?

Збіты міліцыянтамі актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан наведаў Следчы камітэт.

«Гадзіну была там размова. Але большая частка гэтага часу пайшла на тое, што супрацоўнікі камітэта спрабавалі выгнаць з кабінета маю сястру Вольгу, якая прыйшла разам са мной. І лаяліся на яе, і ўгаворвалі. Урэшце сказалі, што зараз выклічам супрацоўнікаў міліцыі і складзем на яе пратакол адміністратыўнага парушэння.

Ніякіх доказаў таго, што сястра не можа знаходзіцца са мной разам у кабінеце, яны прад’явіць не змаглі. Але ў выніку Вольга выйшла з кабінета і чакала мяне звонку», — паведаміў Моўчан.

Далей Андрэй распавёў: «Паказалі мне мае мінулыя тлумачэнні пра тое, што адбылося 19 мая. І спыталіся: ці пацвярджаеце вы іх? Я адказаў: так, пацвярджаю. Тады яны кажуць, што зараз выпішуць мне накіраваньне на медыцынскую экспертызу. Я ім сказаў, што знаходжуся на бальнічным, што ўсе дакументы пра мае пашкоджанні ёсць у шпіталі хуткай дапамогі.

А яны тады кажуць: хто ведае, можа вы самі нанеслі сабе гэтыя траўмы?

Было бачна па іх паводзінах, што яны ўсялякімі метадамі будуць пакрываць міліцыянтаў. І як мага больш зрабіць вінаватым мяне».

***

19 мая Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ў мінскім мікрараёне Уручча на знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Паводле папярэдняй высновы лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 мая Андрэя выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэнне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаннем.

28 мая на Моўчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін — паводле стандартнага ўжо для апазіцыянераў артыкула 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаванне. Да 11 чэрвеня Андрэй Моўчан на бальнічным.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць