Грамадства33

Сёння Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

У Беларусі ён супадае з Днём пракурорскага работніка -- 90-я ўгодкі стварэння пракуратуры ў БССР.

Праблема катаванняў для Беларусі «застаецца вельмі актуальнай». Такую думку выказаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч з нагоды Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў, які абвешчаны Генасамблеяй ААН у 1997 годзе і адзначаецца ва ўсім свеце 26 чэрвеня.

Як сказана ў спецыяльнай рэзалюцыі ААН, гэты міжнародны дзень скіраваны на поўнае выкараненне катаванняў і забеспячэнне эфектыўнасці Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, прынятай ААК у 1984 годзе.

Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ў студзені 1987 года, аднак, на думку праваабаронцаў, праблема катаванняў у краіне стала яшчэ больш актуальнай. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яна асабліва ўзмацнілася, падкрэслівае Стэфановіч.

«Утрыманне былых кандыдатаў у СІЗА КДБ можна лічыць катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем.
Гэта і неабгрунтаванае прымяненне фізічнай сілы (прасцей кажучы, збіванні), і змяшчэнне затрыманых на „расцяжку“ практычна голымі пры мінусавай тэмпературы, і шмат што іншае — пра гэта паведамілі кандыдаты ў прэзідэнты», — нагадаў праваабаронца.

Катаванні, зазначыў Стэфановіч, прымяняліся і да адміністрацыйна затрыманых і пасля падзей 19 снежня: «Шматгадзіннае стаянне на марозе, тварам да сцяны, без ежы, вады і немагчымасці схадзіць у прыбіральню — гэта таксама катаванні».

Паводле слоў праваабаронцы, беларускія праваахоўныя органы сістэматычна выкарыстоўваюць катаванні як спосаб дамагчыся прызнальных паказанняў.
«Людзей збіваюць, прымяняюць гэтак званую ластаўку, калі ногі прасоўваюцца праз скаваныя наручнікамі за спінай рукі, надзяваюць мяшок на галаву, пазбаўляючы іх паветра і гэтак далей», — пералічыў Стэфановіч.

Ён асабліва вылучыў выпадкі, калі маральныя катаванні прымяняюцца да зусім невінаватых людзей. «Гэта адносіцца да праблемы смяротнай кары. Сваякам не выдаецца цела пакаранага смерцю чалавека для пахавання, не выдаюцца яго асабістыя рэчы. У гэтым выпадку існуе рашэнне ААН аб тым, што такія дзеянні таксама прыраўнаваныя да катаванняў», — падкрэсліў праваабаронца.

У большасці ж выпадкаў, зазначыў Стэфановіч, праблема катаванняў у Беларусі носіць «латэнтны характар». «Часта людзі проста не звяртаюцца ў пракуратуру і да праваабаронцаў па факце катаванняў, таму што ведаюць — расследаваць прымяненне катаванняў з боку праваахоўных органаў будуць самі праваахоўныя органы. Пацярпелыя не вераць, што катаванням будзе дадзена належная ацэнка і хтосьці панясе за гэта адказнасць», — патлумачыў праваабаронца.

Сітуацыя, паводле яго слоў, ускладняецца ад таго, што ў беларускім заканадаўстве не прапісаны сам тэрмін «катаванні» і, адпаведна, не прадугледжана адказнасць за іх прымяненне.

«У нас ёсць толькі артыкул „Перавышэнне службовых паўнамоцтваў“, дзе ў частцы трэцяй прапісаны і насільныя дзеянні, але асобнага артыкула аб катаваннях няма — і гэта вялікая праблема.
Праваабаронцы ўжо доўгі час дабіваюцца ўвядзення паняцця „катаванні“ ў заканадаўства», — паведаміў Стэфановіч.

Праваабаронца выказаў надзею, што Беларусь усё-такі наведае спецдакладчык ААН па пытаннях катаванняў і жорсткага абыходжання.

«Няхай бы ён сустрэўся з дзяржаўнымі структурамі, з намі, з грамадзянскімі актывістамі, з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Можа, тады б справа зрушылася з мёртвай кропкі», — выказаў меркаванне Валянцін Стэфановіч.

Каментары3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →