Грамадства7171

Шведы сцвярджаюць, што бамбардавалі рэзідэнцыю Лукашэнкі цацкамі з заклікамі да свабоды

Аднак ні на адным фота не відаць Мінска.

Як сцвярджаюць шведскія СМІ, група шведаў з рызыкай для жыцця правяла смелую акцыю ў падтрымку беларускага руху за свабоду.
Стакгольмскія выданні пішуць, што юнакі пайшлі далей за Матыяса Руста. Яны не проста абышлі беларускую супрацьпаветраную абарону на наступны дзень пасля параду Дня Незалежнасці, але і скінулі на ранішні Мінск 800 цацак. Да плюшавых мядзведзікаў былі прычэплены лозунгі ў падтрымку свабоды.
Пілоты сцвярджаюць, што каля 5.00 ранку скінулі цацкі ў раёне рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Пазней у сераду шведы распаўсюдзілі фоты, нібыта зробленыя ў часе акцыі іх сябрамі на месцы падзеі. Аднак ні на адным з іх не відаць Мінск.

Мэтай акцыі была падтрымка дэмакратычных працэсаў у Беларусі. Хто канкрэтна яе задумаў — не ўдакладняецца.

Зарэгістраваны ў Швецыі самалёт, як сцвярджаецца, вылецеў з тэрыторыі суседняй Літвы і без дазволу пранік у паветраную прастору Беларусі.
Стартаваў ён з аэрадрома ў Пачунах (Пачунай) каля Коўна. Шведы баяліся, што самалёт можа быць збіты беларускай СПА. Аднак некалькігадзінны палёт завяршыўся без здарэнняў.

«Не ведаю, ці засяклі нас радары.

Мы ляцелі на малой вышыні», — адзначае пілот.

Паводле інфармацыі газеты Aftonbladet, акцыя была арганізавана пры фінансавай падтрымцы рэкламнага агенцтва Studio Total. У мінулым гэта агенцтва мела дачыненне, у прыватнасці, да акцыі ў падтрымку правоў жанчын: яно выдала феміністкам грошы (100 тысяч крон), якія яны спалілі ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыі жанчын па заробках.

Першапачаткова шведы збіраліся скінуць на Мінск улёткі, але пасля спыніліся на цацках.

Ідэя акцыі шведам магла прыйсці пад уражаннем перформансу беларускай групы моладзі «Zмена».
У лютым былы палітвязень Павел Вінаградаў і ягоныя сябры арганізавалі «Мітынг цацак»: перад уваходам у Менскі гарвыканкам. Там былі змешчаны плюшавыя цацкі з надпісамі, звернутымі да беларускіх уладаў: у прыватнасці, «Дзе свабода слова?» і «Алехандра! Адпусці людзей». Апошні надпіс тычыўся палітвязняў. Улады тады жорстка пакаралі арганізатараў акцыі «Цацкі мітынгуэ»: усе яны атрымалі адміністрацыйныя тэрміны. Інфармацыя пра крэатыўную акцыю і неадэкватную рэакцыю беларускай дыктатуры прайшла ў сусветных СМІ. «У Мінску арыштавалі цацкі», пісалі газеты.

Варта адзначыць, што шведы паслядоўна падтрымліваюць рух нацыянальнага вызвалення ў Беларусі.
У прыватнасці, яны дапамагаюць адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат» і ЕГУ.

Газета Aftonbladet — адна з самых папулярных у Швецыі.

Выданне сцвярджае, што ведала пра падрыхтоўку акцыі загадзя.
«Нам падабаецца ідэя змагання з дыктатарамі з дапамогай гумару. Найгоршае для дыктатара — калі з яго смяююца», — сказалі шведы ў інтэрв’ю газеце перад вылетам. Яны прызнаваліся, што баяцца, бо самалёт могуць збіць або прымусова пасадзіць, а іх — затрымаць. Але «журналісты і дысідэнты ў гэтай краіне жывуць пры штодзённай рызыцы зняволення» і «мы хацелі, каб свет звярнуў увагу на гэтых людзей».

Фоты з самой акцыі ў ранішніх выданнях не публікуюцца.

Імя пілота і ягонага спадарожніка не паведамляецца па ягонай просьбе, з меркаванняў бяспекі.
Дакументальных пацверджанняў акцыі пакуль няма. Рэпарцёры НН каля 11.00 не заўважылі каля Адміністрацыі прэзідэнта ані цацак, ані павышанай актыўнасці сілавікоў. Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы Беларусі ўначы на 4 ліпеня не фіксавалася.

У цэлым, уся гэтая гісторыя выглядае на высакародную піяр-акцыю.

Каментары71

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць