Улада

МЗС пра рэзалюцыю ПА АБСЕ: Нічога новага

У беларускім Міністэрстве замежных спраў 9 ліпеня пракаментавалі рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі, прынятую два дні таму на штогадовай сесіі гэтай арганізацыі ў Манака.

«У гэтай рэзалюцыі мы не ўбачылі нічога новага. Гэта шараговы выпадак. Такія рэзалюцыі прымаюцца, і не толькі па Беларусі», — заявіла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Яна ўпэўненая, што Беларусь ёсць і будзе паўнапраўным удзельнікам АБСЕ, які адказна падыходзіць да выканання прынятых на сябе абавязацельстваў.

«Як вы ведаеце, на парламенцкія выбары ўжо запрошаны міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ, уключаючы назіральнікаў ад Парламенцкай асамблеі гэтай арганізацыі», — адзначыла прадстаўнік беларускага МЗС.

Пры гэтым яна выказала меркаванне, што «больш дэталёва згаданую рэзалюцыю можа пракаментаваць дэлегацыя Нацыянальнага сходу ў ПА АБСЕ, якая вяртаецца з Манака».

***

Нагадаем, 7 ліпеня ПА АБСЕ заклікала Беларусь неадкладна і без папярэдніх умоў вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зняволеных. У дакуменце пералічваюцца палітзняволеныя (Ігар Аліневіч, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка, Дзмітрый Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Павел Сырамятаў, Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч) і ўтрымліваецца патрабаванне да беларускіх уладаў гарантаваць поўнае аднаўленне іх у грамадзянскіх і палітычных правах.

ПА АБСЕ настойліва заклікае ўлады Беларусі «адмяніць дамашні арышт, накладзены на адпушчаных з турмаў палітычных зняволеных, уключаючы Ірыну Халіп, Уладзіміра Някляева і іншых».

Акрамя таго, афіцыйны Мінск заклікаюць паважаць свабоду перамяшчэння сваіх грамадзян, уключаючы палітычных актывістаў, у Беларусі і за мяжой, а таксама пакласці канец уціску і пераследу грамадзянскай супольнасці, прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў.

ПА АБСЕ прапануе беларускім уладам вярнуцца да разгляду заявак аб рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Вясна», якім было неаднаразова адмоўлена ў рэгістрацыі «без належных падстаў».

Асамблея заклікае Мінск выканаць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы адносна прафсаюзаў.

ПА АБСЕ выказвае надзею на «выкананне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках АБСЕ, уключаючы Капенгагенскі дакумент 1990 года, асабліва адносна парламенцкіх выбараў, і своечасовае накіраванне запрашэння міжнародным назіральнікам для бесперашкоднага адсочвання ўсяго выбарчага працэсу».

У рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік адмяніць прыгаворы і вылучаныя абвінавачанні супраць журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю і дазволіць неабмежаванае грамадскае абмеркаванне ключавых грамадскіх і палітычных праблем.

ПА АБСЕ рэкамендуе Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай прыпыніць выкананне свайго плана правядзення чэмпіянату свету ў 2014 годзе ў Мінску да вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Акрамя таго, ПА АБСЕ заклікае правесці міжнароднае расследаванне па пытанні абыходжання з палітзняволенымі ў турмах Беларусі, уключаючы сцвярджэнні аб катаваннях такіх былых зняволеных, як Алесь Міхалевіч.

ПА АБСЕ асуджае пакаранне Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, абвінавачаных у арганізацыі тэракта ў мінскім метро і прыгавораных «у выніку суда, які не адпавядаў міжнародна-прававым нормам законнасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць