«Чытаю шмат: ад аўтабіяграфіі да лёгкіх раманаў».
Партал Goals.by узяў вялікае інтэрв’ю ў гульца жаночай зборнай Беларусі Аляксандры Тарасавай — адной з галоўных архітэктарак перамогі матча кваліфікацыі над зборнай Украіны, што прайшоў 11 ліпеня і вывеў беларусак у фінальную частку чэмпіянату Еўропы (чэрвень 2013, Францыя).
Вельмі цікавае інтэрв’ю, рэкамендуем.
У ім закранутыя не толькі аспекты баскетболу, узаемаадносіны з новым трэнерам, літоўскім спецыялістам Рымантасам Грыгаса, але і жыццё ў Чэхіі ды захапленні Аляксандры.
Адным з захапленняў зоркі нацыянальнай зборнай з’яўляюцца кнігі і сам працэс чытання.
— Гэта мая страсць [кнігі].У Чэхію [Аляксандра выступае за «Прагу»] не змагла ўсё прывезці, таму купіла планшэт. Чытаю шмат: ад аўтабіяграфіі да лёгкіх раманаў. У свой час ці ледзь не ўся зборная падсела на сагу пра вампіраў. «Гары Потэр» — супер!
Засталася ў захапленні ад беларускай літаратуры: «Каласы пад сярпом тваiм», «Людзi на балоце», «Сэрца на далонi».Ведаеш, у школе ў нас спрабуюць ўпіхнуць масу інфармацыі, хоць, мяркую, тыя ж «Вайна і мір», «Майстар і Маргарыта» разлічаныя на дарослых людзей.
У юнацтве ўспрымаеш гэтыя творыпа-іншаму .
Каментары