Пра палітвязня Змітра Дашкевіча піша Святлана Калінкіна.
Са Зміцера Дашкевіча зрабілі злоснага парушальніка рэжыму і завялі новую крымінальную справу. Ён павінен быў выйсці на волю 18 снежня, але, мяркуючы па ўсім, не выпусцяць. Проста не выпусцяць.
Бо некаму вельмі не хочацца, каб ён быў на волі. Ненавісныя сённяшняй уладзе такія, як Дашкевіч.
Пустазвоны, якія балаболяць за Беларусь, але нават не могуць датумкаць, дзе ў іх афіцыйны сцяг перавернуты дагары нагамі, а дзе правільны — тыя прыгрэтыя і аблашчаныя. Прыстасаванцы, якія не паварушацца, калі ім грошай не заплацяць ці адгулам не засалодзяць — тыя для ўлады свае. Балбатуны, якія ведаюць, дзе і што сказаць ды ў чые вушы — гэтыя наогул разумнымі лічацца. А з такімі, як Дашкевіч, сённяшняй уладзе няма на чым сысціся. Калі б ён бабуль абкрадаў ды валяўся п’яны па завуголлях — даўно быў бы на волі з пажаданнямі шчасця і дабрабыту. А паколькі ідэйны, то будзе сядзець.
Гэтай уладзе не патрэбны ідэйныя, ёй патрэбны тыя, хто чмякае ля карыта.
Але людзі ад жывёл тым і адрозніваюцца, што здольны клапаціцца пра высокае, узнёслае, пра ідэалы. Напярэдадні Дня незалежнасці ў дубровенскай раёнцы (гэта ў той жа Віцебскай вобласці) я прачытала
Але ён упарта стаяў на сваім: «Мы не рускія, мы беларусы. Мы годны народ з годнай гісторыяй. Мы маем права на годнае жыццё».Хлопца збівалі за майкі з надпісам «Люблю Беларусь», яго судзілі за заклікі «Жыве Беларусь!», яго запалохвалі, вывозілі ў лес, розныя хлуслівыя плёткі пускалі, каб дыскрэдытаваць…
Улада вар’яцела. Але словы Дашкевіча адгукаліся ў сэрцах тысячаў беларусаў.
Зміцера прыніжалі за беларускую мову, толькі сёння нават футбольныя фанаты падтрымліваюць свае каманды беларускамоўнымі расцяжкамі і крычалкамі.
Хлопца хапалі заІ гэта значыць, што ён, нацыянальны сімвал, перамагае. Такія, як Дашкевіч, перамагаюць.бел-чырвона-белы сцяг, а цяпер алімпійская зборная едзе ў Лондан у касцюмах, выкананых у колерах сапраўднага нацыянальнага сцяга.
Улада рабіла недапушчальнае — фактычна выхоўвала ў беларусах комплекс непаўнавартасці.І, маўляў, нічога вялікага на нашай мове не напісана, і ніколі ў гісторыі мы не былі самастойнымі, і нашы гістарычныя сімвалы — сцяг і герб — нечым там зганьбаваныя, і небаракамі мы ўдаліся, таму самі, без падказкі, не разбяромся, за каго на выбарах прагаласаваць… Мы — дарослыя, разумныя, вопытныя — ад адчаю не ведалі, што рабіць. Хто зусім змоўк, хто абураўся на кухні, хто пісаў акадэмічныя артыкулы, хто з’язджаў у эміграцыю. А гэтыя хлопчыкі і дзяўчаты змагаліся, лезлі ў самае пекла. З падкрэсленай беларускасцю, з бел-
І Дашкевіч быў у іх наперадзе. У лідарах.
Дык хто самааддана служыць Радзіме, хто патрыёт? Тыя, чыімі рукамі і па чыім загадзе над ім здзекуюцца, ці маладзён, які не словы пра патрыятызм на палітінфармацыях гаворыць, а ахвяруе сабой у імя Беларусі?
Сёння нейкія словы падтрымкі трэба казаць яму, Дзіме. Бо гэта адзінае, што мы можам. Пакуль няма ў нас іншых спосабаў дабіцца справядлівасці. Няма магчымасці абараніць хлопца, якога цкуюць ні за што.Няма спадзяванняў на закон, на суд, на розум, на сумленне. Няма ля ўлады маральных аўтарытэтаў, якія б пайшлі, сказалі «Сорам!» і ўлада б адразу засаромелася, выпусціла.
Дажыліся…
Бо неяк жа і Дашкевіч, і многія іншыя, такія, як ён, яны сярод нас нарадзіліся. Разумелі мы іх ці не разумелі, падтрымлівалі ці не падтрымлівалі, толькі менавіта яны даказвалі, што беларусы — гэта не толькі баязліўцы, прыстасаванцы і манкурты без каранёў.Але пакуль ёсць такія хлопцы, як Дашкевіч, застаецца надзея, што за гэты перыяд апантанага цемрашальства перад гісторыяй беларусы апраўдаюцца.
Дзякуй табе, Дзіма! Бо нават
Ты мацуеш веру ў тое, што перажывём мы гэты цяжкі этап. Але тады ўжо ніколі наша
Каментары